27.09.2010 10:47
—
Новости Спорта
|
Каманда «Брэсцкія зубры» стала дзевяціразовым чэмпіёнам Беларусі па бейсболе. У фінале да трох перамог «зубры» з лікам 3:1 выйгралі ў «Цукровага шторму»(Скідаль, Гродзенская вобласць).
У дзвюх першых сустрэчах 21 і 22 верасня ў Скідалі дзеючыя чэмпіёны выйгралі 15:3 і 6:2. 24 верасня ў сябе дома «зубры» ўступілі 16:19, а «Я задаволены выступленнем каманды. У двух кругах чэмпіянату „зубры“ правялі 28 сустрэч і ў 27 атрымалі перамогу, — заявіў галоўны трэнер брэсцкай каманды Ігар Лукашэвіч. — Радуе і тое, што „Брэсцкія зубры — 2“ занялі на гэтым чэмпіянаце чацвёртае месца. Яны ўпершыню змагаліся за „бронзу“. Летась другая каманда была пятай». Трэцяе месца заняла каманда «Мінск». Усяго ў турніры ўдзельнічала восем каманд. На 2–3 кастрычніка ў Вільні «Брэсцкія зубры» згуляюць у фінале чэмпіянату Інтэрлігі па бейсболе. Іх сапернікамі будуць «Цукровы шторм», «Спартыўныя ваўкі» (Вільня) і «Літуаніка» (Каўнас). |
|