У Шчомысліцы пад Мінскам пабудуюць стадыён на 30 тыс. месцаў
01.10.2010 10:48
—
Новости Спорта
|
Новы футбольны стадыён на 30 тысяч месцаў плануецца пабудаваць у мінскім мікрараёне Шчомысліца. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Мікрараён Шчомысліца пачнуць узводзіць за МКАД ў 2011 годзе. «У Шчомысліцы мы запланавалі будаўніцтва новага нацыянальнага футбольнага стадыёна на 30 тысяч месцаў з магчымасцю трансфармацыі да 40 тысяч месцаў. Гэта не будуць прамыя сродкі гарадскога бюджэту. Будзем браць крэдыт, хутчэй за ўсё, у нямецкім банку». Побач са стадыёнам плануецца пабудаваць Нацыянальны выставачны цэнтр, бо магчымасці дзеючых выставачных цэнтраў па правядзенні мерапрыемстваў абмежаваныя. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы футбольны стадыён на 30 тысяч месцаў плануецца пабудаваць у мінскім мікрараёне Шчомысліца. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай... |
|