Віктар Ганчарэнка: Мы
01.10.2010 10:48
—
Новости Спорта
|
У матчы другога тура групавога этапу Лігі Еўропы супраць галандскага АЗ футбалісты БАТЭ паказалі «фантастычную гульню». Пра гэта заявіў галоўны трэнер беларускай каманды Віктар Ганчарэнка пасля завяршэння сустрэчы, якая прайшла ў ноч з 30 верасня на 1 кастрычніка на мінскім стадыёне «Дынама» і завяршылася перамогай гаспадароў з лікам 4:1 (Радзівонаў, 5, Канцавы, 49, Брэсан, 77, з пенальці, Аляхновіч, 83 — Сігтарсан, 89). Ганчарэнка выказаў падзяку сваёй камандзе за гульню і прафесійнае стаўленне да справы, адзначыўшы, што ва ўмовах шчыльнага графіку матчаў яна паспела аднавіцца. «Мы не былі галаслоўнымі, калі пасля лёсавання гаварылі, што будзем змагацца за выхад з групы. Пасля двух матчаў пра гэта рана казаць, але прыкладзем усе намаганні для выканання пастаўленай задачы», — сказаў галоўны трэнер БАТЭ, выказаўшы падзяку фанатам, якія прыйшлі на стадыён і актыўна падтрымлівалі каманду. Ганчарэнка адзначыў, што раніцай у яго было «добрае адчуванне, што збіраецца нейкая энергія, якая павінна выліцца вечарам». Каманда, паводле яго слоў, выйшла вельмі сканцэнтраванай, аднак, калі дамаглася буйнога ліку, у фінале канцэнтрацыю страціла і прапусціла мяч. У той жа час, трэнера больш непакоіць жоўтая картка Радзівонава, якую ён атрымаў праз хвіліну пасля прапушчанага гола. Ганчарэнка не лічыць, што пасля такой перамогі каманду ахопіць эйфарыя, аднак ён не выключыў, што «дзесьці ў галаве ў кагосьці магла засесці дрэнная думка».Трэнер падкрэсліў, што наступныя гульні, супраць малдаўскага «Шэрыфа» (21 кастрычніка ў Ціраспалі, 4 лістапада ў Мінску), будуць самымі складанымі для БАТЭ ў групавым турніры. «Шэрыф», паводле яго слоў, — такая ж маладая і перспектыўная каманда, якая імкнецца вырашаць вялікія задачы. «Такога выніку я не чакаў і вельмі расчараваны,— заявіў галоўны трэнер АЗ Герцьян Вербеек. — Мы згулялі свой не найлепшы матч, але не буду адмаўляць, што БАТЭ правёў фантастычную сустрэчу». «БАТЭ — вельмі моцная каманда, а мы нарабілі памылак, за якія паплаціліся. Цяжка вылучыць кагосьці ў складзе саперніка: уся каманда згуляла вельмі добра», — адзначыў Вербеек. Паводле яго слоў, ніякіх асаблівых высноў пасля гэтай гульні зроблена не будзе: «Паляцім дамоў і будзем рыхтавацца да наступнага матчу свайго чэмпіянату». На пытанне, што б яму хацелася змяніць у дамашнім матчы ў снежні супраць БАТЭ, Вербеек адказаў каротка: «Вынік». У другім матчы групы Е «Шэрыф» выйграў дома ў кіеўскага «Дынама» — 2:0 (Ярохін, 8, Джымі Франса, 37, з пенальці). Становішча каманд: БАТЭ — 4 ачкі (розніца мячоў 6–3), АЗ — 3 (3–5), «Шэрыф» — 3 (3–2), «Дынама» — 1 (2–4). Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У матчы другога тура групавога этапу Лігі Еўропы супраць галандскага АЗ футбалісты БАТЭ паказалі «фантастычную гульню». Пра гэта заявіў галоўны трэнер... |
|