Моцныя духам
03.10.2010 21:02
—
Новости Спорта
|
Першая чвэрць была абсалютна правальнай для беларусак, нашы саступалі мінус 13, другую чвэрць падапечныя Анатоля Буяльскага выйгралі +6, а ў трэцяй скарацілі адставанне да мінус 1 (45:46)¸але дастаць так і не змаглі: іспанкі хуценька ўзялі сябе ў рукі. Беларускі змагаліся да апошняга да апошніх секундаў, але, відаць, суботні паядынак з чэшкамі і суддзямі забраў забагата фізічных і маральных сілаў. што дэбютавалі на сусветным першынстве. Беларускі пакінулі за сабой моцныя каманды Аўстраліі і Расіі і само сабой прэтэндуюць на званне найлепшай каманды Беларусі 2010 года. Дый беларускі сталі сталі адкрыццём чэмпіянату свету. Цікавасць да баскетбола ў гэтыя дні вырасла ў Беларусі ў разы, і паказальна тое, што матэрыялы пятніцы і суботы пра матчы беларусак былі самымі чытанымі ў нас на сайце. *** Самалёт з беларускай зборнай - Наталля Ануфрыенка, Святлана Валько, Анастасія Верамеенка, Вікторыя Гаспер, Юлія Дурэйка, Марына Крэс, Алена Леўчанка, Таццяна Ліхтаровіч, Наталля Марчанка, Аляксандра Тарасава, Таццяна Троіна, Наталля Трафімава, галоўны трэнер Анатоль Буяльскі - прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» ў панядзелак, у 16:30 (рэйс з Вены).Падзяліцца навіной:
nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія баскетбалісткі – чацвертыя ў свеце! У матчы за 3-е месца падапечныя Буяльскага саступілі Іспаніі 68:77, але біліся да апошняга. |
|