Плаціні падтрымаў мінскую міліцыю наконт стаўлення да заўзятараў. 21.by

Плаціні падтрымаў мінскую міліцыю наконт стаўлення да заўзятараў

05.10.2010 09:34 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнту УЕФА Мішэлю Плаціні не паступалі скаргі беларускіх балельшчыкаў на працэдуру надгляду падчас футбольных матчаў. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанне БелаПАН на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння выканкама УЕФА ў Мінску 4 кастрычніка.

Плаціні адзначыў, што ў любой краіне знойдуцца незадаволеныя прапускным рэжымам на стадыёнах. «Але калі мы хочам арганізаваць бяспеку, лепш правесці надгляд да матчу, чым потым разграбаць наступствы», — заявіў прэзідэнт УЕФА.

Што да катэгорый залішняга і дастатковага надгляду, то, паводле слоў Плаціні, гэта вызначае «мясцовая паліцыя».

26 верасня футбольныя фанаты байкатавалі матчы чарговага тура чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе, пратэстуючы супраць, на іх думку, залішне жорсткай працэдуры надгляду на стадыёнах.

За два тыдні да таго ва УЕФА, ФІФА і КХЛ са скаргамі на парушэнне правоў балельшчыкаў звярнуліся актывісты кампаніі «Гавары праўду!». Як паведамлялася, 7 верасня супрацоўнікі міліцыі затрымалі пры ўваходзе на мінскі стадыён «Дынама» каля 50 актывістаў кампаніі «Гавары праўду!». Іх не дапусцілі на матч адборачнага турніру Еўра-2012 Беларусь — Румынія: на іх былі майкі з лагатыпам кампаніі. Майкі былі надзетыя пад верхняе адзенне. Актывісты правялі ва УУС Ленінскага раёна больш за тры гадзіны і не змаглі трапіць на матч, нягледзячы на купленыя білеты. 9 верасня ў спарткомплексе «Мінск-Арэна» было затрымана каля 15 актывістаў кампаніі. Аматары хакея прыйшлі на матч Кантынентальнай хакейнай лігі «Дынама» (Мінск) — «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад). Ахова «Мінск-Арэны» патрабавала расшпіліць адзенне і паказаць, у якія майкі яны апранутыя. Усіх, у каго знайшлі майку з лагатыпам кампаніі «Гавары праўду!», затрымалі і даставілі ва УУС Цэнтральнага раёна Мінска.

«Былі парушаныя правы людзей, якія купілі білеты, але не змаглі трапіць на футбол і хакей толькі з-за таго, што на іх былі надзетыя майкі, якія, на думку ахоўнікаў мерапрыемства, не адпавядалі дзяржаўнай ідэалогіі. Але гэта не мае нічога агульнага з футболам або хакеем», — заявіў прадстаўнік кампаніі.

Як паведаміла прэс-сакратар «Гавары праўду!» Юлія Рымашэўская, скаргі былі накіраваныя электроннай і звычайнай поштай. Адказаў пакуль няма.

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнту УЕФА Мішэлю Плаціні не паступалі скаргі беларускіх балельшчыкаў на працэдуру надгляду падчас футбольных матчаў. Пра гэта ён заявіў, адказваючы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика