«Мінск-2006» стартаваў у Лізе ВТБ з буйной паразы (баскетбол)
13.10.2010 21:11
—
Новости Спорта
|
Чэмпіён Беларусі па баскетболе сталічны «Мінск-2006» (галоўны трэнер - Андрэй Крыванос) 13 кастрычніка ўзяў старт у Адзінай лізе ВТБ — турніры, што аб’ядноўвае каманды постсавецкай прасторы, а таксама некаторыя баскетбольныя клубы Усходняй Еўропы. Прынцып турніру наступны: 12 камандаў разбітыя на дзве групы па шэсць дружынаў у кожнай. У групе «В» выступаюць украінскі «Азоўмаш», рыжскі «ВЭФ», талінскі «Калеў», польскі «Праком» (Гдыня/Сопат), каўнаскі «Жальгірыс» і падмаскоўныя «Хімкі». У кожнай з групаў пройдзе двухкругавы турнір: г.зн. кожны клуб з кожным правядзе па дзве гульні — дома і ў гасцях — усяго 10 тураў. У «фінал чатырох» выходзяць па дзве каманды з групы. У групе «А» турнір стартаваў 6 кастрычніка: ЦСКА выйграў у «Летуваса Рытаса» — 80:61, а «Днепр» — у «Хонкі» — 81:73. Найлепшым у мінчанаў быў амерыканскі легіянер Цівайн МакКі, які набраў 12 балаў, паведамляе афіцыйны сайт мінскага клуба. Наступны матчНаступныя дзве гульні — у гасцях. 12 лістапада — супраць «Дняпра», а 27 лістапада, у дзень Слуцкіх паўстанцаў, у Вільні супраць «Летуваса Рытаса». 11 снежня ў Мінску беларускі клуб прыме зорны маскоўскі ЦСКА.Падзяліцца навіной:
АГ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чэмпіён Беларусі па баскетболе сталічны «Мінск-2006» (галоўны трэнер - Андрэй Крыванос) 13 кастрычніка ўзяў старт у Адзінай лізе ВТБ — турніры, што аб’ядноўвае... |
|