Большая частка золата ў беларусаў
19.10.2010
—
Новости Спорта
|
Прыемныя навіны прыйшлі днямі з Польшчы. Зборная Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Беларусі (ДТСААФ) заваявала перамогу ў камандным заліку чэмпіянату Еўропы па хуткаснай радыётэлеграфіі, які прайшоў нядаўна ў Польшчы. У спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі 16 краін. Спартсмены абароннага таварыства нашай краіны паспяхова ўдзельнічаюць у гэтых спаборніцтвах ужо сёмы раз, аднак сёлета дасягненні асабліва парадавалі. Упершыню па суме чатырох практыкаванняў у сямі катэгорыях з дзевяці перамога на нашым баку. Усяго беларусамі заваявана 45 медалёў з 52-х магчымых: 26 залатых, 16 сярэбраных і 3 бронзавыя. У адрозненне ад папярэдніх гадоў касцяк сёлетняй каманды рэспублікі — юніёры, што абумовіла высокую канкурэнцыю ва ўсіх практыкаваннях спаборніцтва. Такая расстаноўка сіл не перашкодзіла нашым радыётэлеграфістам заваяваць большую частку "золата". Асаблівы ўнёсак у скарбонку беларускай зборнай зрабіла выхаванка Светлагорскай ДЮШС №5 Ганна Шавяленка. Шаснаццацігадовай спартсменцы ўдалося прыняць 300 знакаў у хвіліну і ўстанавіць новы абсалютны сусветны рэкорд у гэтай дысцыпліне. Нягледзячы на юны ўзрост, Ганна ўдзельнічае ў спаборніцтвах ужо другі год. У перапынках паміж першынствамі маладая, энергічная спартсменка пяць гадзін у дзень аддае трэніроўкам, што дазваляе ёй упэўнена "трымаць руку на ключы". Акрамя гэтага, для дасягнення высокіх вынікаў неабходна валодаць вострым слыхам і мець развітую памяць. Варта адзначыць, што з агульнай колькасці сусветных рэкордаў у гэтай дысцыпліне 50 працэнтаў належыць беларускай камандзе ДТСААФ. Пры гэтым нашы спартсмены штогод павышаюць устаноўленую раней планку дасягненняў. Андрэй Дасаеў. Прэс-цэнтр ДТСААФ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыемныя навіны прыйшлі днямі з Польшчы. Зборная Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Беларусі (ДТСААФ) заваявала перамогу ў камандным...
|
|