Беларускія баскетбалісткі не згуляюць у сукенках на чэмпіянаце Еўропы-2011?
21.10.2010 16:53
—
Новости Спорта
|
Такую думку выказаў генсек еўрапейскага аддзялення Міжнароднай федэрацыі баскетбола Нар Заналін. Беларускім баскетбалісткам могуць не дазволіць гуляць у сукенках на чэмпіянаце Еўропы-2011, які пройдзе ў Польшчы. Такую думку выказаў генеральны сакратар еўрапейскага аддзялення Міжнароднай федэрацыі баскетбола Нар Заналін, ФІБА-Еўропа знаходзіцца з візітам у Беларусі. Чыноўнік выказаўся, што сама ідэя беларускіх баскетбалістак гуляць у сукенках яму не вельмі спадабалася і ён не думае, што беларускі будуць выступаць у сукенках на чэмпіянаце Еўропы. Хоць ён і не выключае, што ў плане папулярызацыі баскетбола ідэя добрая. Нар Заналін не пракаментаваў заўвагу пра прадузятае судзейства ў паўфінальным матчы чэмпіянату свету Беларусь — Чэхія, заявіўшы, што не бачыў той гульні на свае вочы. Пры гэтым ён папрабаваў апраўдаць арбітраў, маўляў, яны таксама людзі. Нагадаем, што беларускія баскетбалісткі першыя ў свеце вырашылі выступіць на чэмпіянаце свету ў спадніцах. Унікальную форму для беларускіх дзяўчат распрацавала літоўская кампанія Tuta, даўні партнёр жаночай зборнай Беларусі па баскетболе. Гэта не першы экстравагантны ўчынак нашай зборнай — летась дзяўчаты зняліся аголенымі для календара. На першынстве свету, якое сёлета праходзіла ў Чэхіі, беларуская зборная заняла 4-е месца, саступіўшы ў барацьбе за бронзу іспанкам. Чэмпіёнкамі свету сталі спартсменкі з ЗША, якія ў фінале адолелі чэшак. Па выніках чэмпіянату свету наша Алена Леўчанка трапіла ў сімвалічную пяцёрку мацнейшых баскетбалістак свету. Па вяртанні з Чэхіі дзяўчат і трэнерскі штаб сустракалі ў аэрапорце з аркестрам і кветкамі. Падзяліцца навіной:
СП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку выказаў генсек еўрапейскага аддзялення Міжнароднай федэрацыі баскетбола Нар Заналін.
|
|