Мезін праапераваны ў цэнтры спартыўнай медыцыны клуба . 21.by

Мезін праапераваны ў цэнтры спартыўнай медыцыны клуба

26.10.2010 10:47 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галкіпер ХК «Дынама» (Мінск) Андрэй Мезін 25 кастрычніка праапераваны ў барселонскім цэнтры спартыўнай медыцыны, паведаміла прэс-служба клуба.

«Аперацыя на калене праведзена паспяхова, зараз самаадчуванне Андрэя добрае. Сёння [26 кастрычніка] Мезін будзе выпісаны з бальніцы, а ў сераду транзітам цераз Рыгу прыляціць у Мінск», — адзначаецца ў паведамленні.

Цэнтр належыць клубу «Барселона». Раней у гэтай клініцы былі паспяхова праапераваны гандбалісты сталічнага «Дынама» Максім Бабічаў і Дзмітрый Нікуленкаў.

Цеснае супрацоўніцтва з медыцынскім цэнтрам стала магчымым дзякуючы вядомаму ў мінулым беларускаму гандбалісту, а цяпер спартыўнаму дырэктару ГК «Дынама» Андрэю Парашчанку.

З Мезіным сустрэўся гандбаліст беларускай зборнай Сяргей Рутэнка, які выступае за «Барселону». Варатар наведаў матч, у якім «Барселона» разам з Рутэнкам атрымала перамогу над «Гранальерсам».

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галкіпер ХК «Дынама» (Мінск) Андрэй Мезін 25 кастрычніка праапераваны ў барселонскім цэнтры спартыўнай медыцыны, паведаміла прэс-служба клуба. «Аперацыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика