Абвешчаны склад зборнай Беларусі на. 21.by

Абвешчаны склад зборнай Беларусі на

26.10.2010 10:47 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для падрыхтоўкі да турніру «Кубак Палесся» галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Эдуард Занкавец запрасіў 25 гульцоў, якія разглядаюцца ў якасці найбліжэйшага рэзерву нацыянальнай каманды.

Як адзначае прэс-служба Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь, сярэдні ўзрост гульцоў каманды, якая рыхтуецца да турніру, — 22 гады.

На збор выкліканы:

варатары: Максім Малюцін (1988 г.н., «Юнацтва»), Дзмітрый Мільчакоў (1986, «Металург» (Жлобін));

абаронцы: Сяргей Шэлег (1990), Дзмітрый Корабаў (1989) (абодва — «Дынама» (Мінск)), Андрэй Караў (1985), Аляксей Баранаў (1980) (абодва — «Юнацтва»), Алег Гарошка (1989), Андрэй Каршуноў (1983), Андрэй Глебаў (1980) (усе — «Нёман» (Гродна)), Мікалай Стасенка (1987, «Амур» (Хабараўск), Расія);

форварды: Сяргей Дрозд (1990), Сяргей Стась (1988), Сяргей Дзямагін (1986), Яўген Кавыршын (1986) (усе — «Дынама» (Мінск)), Павел Развадоўскі (1989), Аляксандр Паўловіч (1988), Яўген Бавукін (1986), Аляксей Ефіменка (1985) (усе — «Шахцёр» (Салігорск)), Яўген Саламонаў (1990), Андрэй Коласаў (1989) (абодва — «Гомель»), Дзмітрый Гарбуноў (1988), Вячаслаў Лісічкін (1980) (абодва — «Нёман» (Гродна)), Аляксандр Кітараў (1987, «Юнацтва»), Сяргей Астапчук (1990, «Лакаматыў» (Яраслаўль), Расія), Арцём Дзямкоў (1989, «Гамбург», Германія).

З 7 па 10 лістапада зборная будзе трэніравацца ў мінскім Палацы спорту.

Пяты міжнародны хакейны турнір «Кубак Палесся» пройдзе з 11 па 13 лістапада ў Гомелі. Сапернікамі беларусаў стануць зборныя Даніі, Нарвегіі і Славеніі.

Расклад матчаў: 11 лістапада. Нарвегія — Славенія, Беларусь — Данія; 12 лістапада. Нарвегія — Данія, Славенія — Беларусь; 13 лістапада. Данія — Славенія, Беларусь — Нарвегія.

Ва ўсіх чатырох розыгрышах Кубка Палесся першае месца нязменна займала нацыянальная зборная Беларусі.

Падзяліцца навіной: 
Аляксандр Зайцаў, БелаПАН

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для падрыхтоўкі да турніру «Кубак Палесся» галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Эдуард Занкавец запрасіў 25 гульцоў, якія разглядаюцца ў якасці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика