БАТЭ — у плэй-оф Лігі Еўропы!
06.11.2010
—
Новости Спорта
|
У хатнім матчы барысаўскі клуб паказаў, хто тут шэрыф Яны абяцалі і зрабілі гэта! Трэцяя спроба ў групавым этапе еўракубкаў аказалася для барысаўскага БАТЭ бадай самай удалай. Наш клуб упершыню ў гісторыі суверэннага беларускага футбола выйшаў у плэй-оф Лігі Еўропы. Гэта значыць, што сёлетні еўракубкавы сезон не абмяжоўваецца гэтай восенню. БАТЭ яго прадоўжыў, як мінімум, да лютага — першыя матчы пройдуць 17 і 24 лютага. Агучваючы ў пачатку сезона пра свае амбіцыі, БАТЭ заяўляў пра намер выйсці з групы. Напярэдадні спараных матчаў з "Шэрыфам" Віктар Ганчарэнка ставіў перад сваімі футбалістамі задачу аформіць выхад з групы датэрмінова. У выніку такі і атрымалася: дзве перамогі ў матчах з прыднястроўскай камандай (а таксама дзякуючы перамозе кіеўскага "Дынама" над галандскім АЗ у паралельным матчы) — ніжэй за другое месца барысаўчане ў групе Е ўжо не апусцяцца. БАТЭ, як заўсёды, стаўку рабіў на хуткі гол. І дасягнуў свайго на 15-й хвіліне, калі Віталь Радзівонаў апярэдзіў двух гульцоў суперніка. Мяч апынуўся ў варотах разам з абаронцамі. Госці зраўнялі лік, але ў другім тайме беларускага чэмпіёна было не спыніць. Барысаўчане не сталі давадзіць лік да разгромнага, хоць балельшчыкі, адчуўшы "пах крыві", гэтага і патрабавалі. 3:1 — і гэтага дастаткова. Перамога заслужаная і прыгожая над зусім не слабым супернікам. Пасля матча галоўны трэнер суперніка Андрэй Сасніцкі наракаў судзейства і траўму галкіпера: "Барацьба была бескампраміснай, з мноствам адзінаборстваў, якія трактаваліся чамусьці па-рознаму. Пачатак другога тайма правялі добра, але потым здарылася траўма галкіпера. Да запаснога варатара прэтэнзій у мяне няма. Наперадзе яшчэ дзве гульні. Таму рук не апускаем", — расказаў спецыяліст. Віктар Ганчарэнка падзякаваў балельшчыкам і паабяцаў, што матч з "Дынама" (Кіеў) будзе прынцыповым: "Спадзяюся нам удасца забыць, што мы выйшлі з групы, і згуляць на перамогу. Цяжка будзе рыхтавацца да апошняга матча з АЗ — у снежні, без гульнявой практыкі". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У хатнім матчы барысаўскі клуб паказаў, хто тут шэрыф Яны абяцалі і зрабілі гэта! Трэцяя спроба ў групавым этапе еўракубкаў аказалася для барысаўскага БАТЭ бадай... |
|