Карполь пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па валейболе
08.11.2010 10:46
—
Новости Спорта
|
Расіянін Мікалай Карполь, які таксама з’яўляецца трэнерам «Уралачкі», галоўнай прычынай сваёй адстаўкі назваў дрэнныя вынікі беларускай каманды, а таксама рознагалоссі з чыноўнікамі Федэрацыі валейбола Беларусі, якія, паводле яго слоў, не адстойваюць інтарэсы нацыянальнай зборнай краіны. «Асноўная прычына адстаўкі ў тым, што мне не ўдалося дамагчыся са зборнай Беларусі выніку — таго выніку, якога я спадзяваўся дасягнуць», — заявіў Карполь, які ўзначаліў зборную Беларусі ў верасні 2009 года. «А наогул я не згодны з працай некаторых чыноўнікаў федэрацыі. Яны не адстойваюць інтарэсы гульцоў, інтарэсы зборнай. Ідзе разбазарванне сваіх кадраў, няма пазіцыі адносна таго, калі спартсмены ўдзельнічаюць у спаборніцтвах за іншыя краіны, хоць не маюць на гэта права. Гэтым павінен займацца апарат кіраўніцтва федэрацыі, яны гэта робяць не самым лепшым чынам», — паведаміў ён і дадаў пры гэтым, што цяпер засяродзіцца на працы з «Уралачкай» (Екацерынбург), якая пад яго кіраўніцтвам стала Разам з тым Карполь паведаміў, што застанецца працаваць у Федэрацыі валейбола Беларусі і ўзначаліць трэнерскі савет. Падзяліцца навіной:
БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расіянін Мікалай Карполь, які таксама з’яўляецца трэнерам «Уралачкі», галоўнай прычынай сваёй адстаўкі назваў дрэнныя вынікі беларускай каманды,... |
|