БАТЭ разграміла мінскае . 21.by

БАТЭ разграміла мінскае

08.11.2010 20:00 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У панядзелак, 8 лістапада, прайшоў заключны матч 31-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У Барысаве сустракаліся БАТЭ і мінскае «Дынама».

БАТЭ разграміла мінчукоў з лікам 4:0 (Бардачоў, 18, Бага, 27, Валадзько, 60, Юрэвіч, 80).

Такім чынам Барысаў узяў рэванш за паразу ў сумнавядомым матчы другога круга 22 верасня, калі барысаўскі клуб прайграў на сваім полі 1:3, а «Дынама» потым было пакаранае за нацысцкія выкрыкі сваіх заўзятараў

БАТЭ: Гутар, Ліхтаровіч (Аляхновіч, 51), Шытаў, Юрэвіч, Валадзько, Брэсан, Радзькоў, Паўлаў (Няхайчык, 56), Бардачоў, Радзівонаў (Скавыш, 73), Бага.

Пасля 31 туру: БАТЭ — 69, Шахцёр — 63, Мінск — 54, Дынама Мінск — 53, Белшына — 45, Нафтан — 43, Дынама Брэст — 43, Дняпро — 40, Віцебск — 32, Нёман — 25,Тарпеда — 22, Партызан — 19.

Да канца чэмпіянату засталіся два туры.

13 лістапада «Шахцёр» згуляе ў Салігорску з «Нёманам», а БАТЭ ў Бабруйску — з «Белшынай».

21 лістапада БАТЭ і «Шахцёр» згуляюць у апошнім туры паміж сабой у Барысаве.

Каб сёмы раз — і пяты раз запар — стаць чэмпіёнамі Беларусі па футболе

БАТЭ дастаткова ў двух турах набраць адзін бал. Верагодна, што лёс залатых медалёў вырашыцца ўжо ў гэту суботу.
Падзяліцца навіной: 
nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У панядзелак, 8 лістапада, прайшоў заключны матч 31-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У Барысаве сустракаліся БАТЭ і мінскае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика