СПОРТ-ТАЙМ
10.11.2010
—
Новости Спорта
|
БАТЭ разграміла сталічнае "Дынама"
У панядзелак увечары адбыўся цэнтральны матч 31 тура па футболе паміж барысаўскім БАТЭ і мінскім "Дынама". Гульня была цэнтральнай у туры, бо вырашала як медальныя спадзяванні дынамаўцаў, так і вызначала імкненні да золата БАТЭ. Бо зразумела, што салігорскі "Шахцёр", забяспечыўшы "серабро", спыняцца не збіраецца. Сталічнаму "Дынама", у сваю чаргу, трэба дагнаць і перагнаць "Мінск", які пакуль на трэцім месцы. БАТЭ дамінавала на полі і ў першым тайме вяло 2:0. Столькі ж было забіта ў вароты "бела-блакітных" у другім тайме. У выніку — разгром 4:0. А салігорскі "Шахцёр" перайграў у суботу "Мінск" з лікам 2:1 і забяспечыў сабе сярэбраныя медалі. "Партызан" пацярпеў чарговае, ужо 20-е ў чэмпіянаце, паражэнне. На гэты раз "Віцебску" — 0:1. "Партызан" па-ранейшаму замыкае турнірную табліцу. На перадапошняе месца перамясцілася жодзінскае "Тарпеда", якое саступіла ў гасцях брэсцкаму "Дынама" — 1:3. Як вядома, каманда, якая стане перадапошняй, будзе змагацца за права застацца ў вышэйшай лізе ў пераходных матчах з другой камандай першай лігі. Цяпер гродзенскі "Нёман" на тры ачкі апярэджвае "Тарпеда". У апошнім туры гродзенцы ўзялі верх над бабруйскай "Белшынай" — 2:0. Яшчэ ў адным матчы магілёўскі "Днепр" у Наваполацку перайграў "Нафтан" з лікам 2:1. КХЛ: "Дынама" перайграла "Віцязь"Мінскае "Дынама" завяршыла серыю выязных матчаў перад невялікім перапынкам у чэмпіянаце КХЛ. У нядзелю нашы хакеісты выйгралі па булітах (5:4) у "Віцязя" з падмаскоўнага Чэхава, які займае апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі. Праўда, у пяці апошніх матчах клуб з Падмаскоўя атрымаў чатыры перамогі. Шайбы ў "Дынама" закінулі Міхалёў, Петрашак, Дзямагін і Мялешка, а пасляматчавыя буліты рэалізавалі Мялешка і Плат. Мінскае "Дынама" цяпер займае пятае месца сярод 11 каманд Заходняй канферэнцыі. А ў дывізіёне Тарасава знаходзіцца на трэцяй пазіцыі — пасля яраслаўскага "Лакаматыва" і чарапавецкай "Поўначсталі" і апярэджвае ніжагародскае "Тарпеда", мыцішчанскі "Атлант" і чэхаўскі "Віцязь". У 25 паядынках наша каманда набрала 40 ачкоў, а гэта 14 перамог і 11 паражэнняў. Нагадаем, што ў плэй-оф выходзяць па восем лепшых каманд з кожнай канферэнцыі. Карстэн толькі другаяДвухразовая алімпійская чэмпіёнка і шасціразовая чэмпіёнка свету па акадэмічным веславанні Кацярына Карстэн на чэмпіянаце свету ў новазеландскім Карапіра на гэты раз заняла другое месца. У фінале на 2000 метраў беларуска саступіла на фінішы ўсяго 0,18 секунды пераможцы Фрыдзе Свенсан са Швецыі. Спачатку Кацярына Карстэн ішла па дыстанцыі трэцяй, але перагнала суперніцу і адзнаку ў 1500 метраў пераадолела другой. Але перагнаць Свенсан, якая ўсю дыстанцыю была першай, так і не паспела. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БАТЭ разграміла сталічнае "Дынама" У панядзелак увечары адбыўся цэнтральны матч 31 тура па футболе паміж барысаўскім БАТЭ і мінскім "Дынама". Гульня была... |
|