Лідары БАТЭ зарабляюць больш за сто тысяч даляраў у год. 21.by

Лідары БАТЭ зарабляюць больш за сто тысяч даляраў у год

12.11.2010 10:47 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі распавёў у інтэрв’ю газеце «Прессбол».

«Ужо некалькі гадоў у нас стабільны бюджэт. Ён не казачны, не скажу, што БАТЭ раптоўна стаў вельмі багатым. Проста мы навучыліся працаваць з тых сродкаў, якія паступаюць па ўказе прэзідэнта. З разуменнем, што гэтых сродкаў на ўсё не хопіць — і, каб рухацца далей, неабходна зарабляць самім.

У апошнія гады адсоткаў на 70–75 клуб забяспечвае сябе сам.

За кошт паступленняў сродкаў з УЕФА, продажу камерцыйных правоў, рэкламнай дзейнасці, трансферных аперацый.

Гадавы бюджэт у межах 5–6 млн еўра. Калі ледзь больш, калі — менш. У залежнасці ад таго, якія клуб робіць набыткі ў міжсезонне. Але не менш за 20 млрд рублёў кожны год. На Лізе чэмпіёнаў БАТЭ зарабіў больш за 6 млн еўра. А ў цэлым за той год чысты прыбытак клуба перавысіў сем мільёнаў.

(…)

Нашы вядучыя гульцы — гэта людзі, якія заслужылі свае кантракты. Такіх хлопцаў мала. Іх гадавы даход — крыху больш за сто тысяч даляраў. Чыстымі. Без прэміяльных. Але, падкрэсліваю, гэта лідары. Побач з імі на поле выходзяць футбалісты, заробак у якіх меншы.

У некаторых ён не перавышае і тысячы даляраў. Але грошы — справа нажыўная.

Паказальны ў гэтым сэнсе прыклад Багі. У цяперашнім сезоне Дзіма моцна дадаў. Выдатна гуляе ў важных, прынцыповых матчах. Універсал. Зараз наогул стаў публічнай фігурай. Пра яго шмат кажуць, журналісты інтэрв’ю бяруць — і атрымліваюць, што характэрна, нетрывіяльныя, разумныя адказы. Нам быў вядомы патэнцыял хлопца. У выніку, дачакаўшыся прагрэсу і яго ацаніўшы, што зрабілі? Перагледзелі кантракт, падоўжылі яго — на палепшаных умовах. І сёння Дзіма зарабляе больш, у тым ліку і на ўласнае жыллё.

Аналагічны падыход практыкуецца ў адносінах да ўсіх гульцоў БАТЭ. Яны ведаюць, якія прыступкі неабходна прайсці, каб выйсці на пэўны ўзровень аплаты працы. Не адкрыю сакрэту, калі скажу, што ў нашых футбалістаў кантракты лепшыя, чым у большасці іх калегаў у чэмпіянаце Беларусі. Але калі параўноўваць з іншымі відамі спорту, то нашы гульцы вартыя большага».


Падзяліцца навіной: 
Паводле goals.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі распавёў у інтэрв’ю газеце «Прессбол».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика