Анатоль Буяльскі: Баскетбалістак ледзь не абвінавацілі ў рвацтве. 21.by

Анатоль Буяльскі: Баскетбалістак ледзь не абвінавацілі ў рвацтве

12.11.2010 10:47 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Анатоль Буяльскі разлічвае на вырашэнне праблем каманды.

«З аптымізмам гляджу ў будучыню. Мэты ва ўсіх вызначаныя, яны аднолькавыя. Трэба знайсці кансенсус нейкі. Усе думаюць правільна: трэба стварыць умовы, забяспечыць — тут рознагалоссяў няма. А як гэта будзе вырашацца, мне цяжка сказаць», — заявіў Буяльскі па заканчэнні пасяджэння выканкама Беларускай федэрацыі баскетбола, якое прайшло 11 лістапада.

У той жа час, падкрэсліў Буяльскі, «пакуль гаварыць няма чаго». «Калі будзе зроблена першае дзеянне нейкае, тады можна пра штосьці гаварыць. Пакуль гэта хвалі, пена», — лічыць трэнер.

Буяльскі заявіў, што пасля адкрытага ліста аб праблемах зборнай баскетбалістак

«ледзь не абвінавацілі ўжо ў ірвацтве і яшчэ нейкіх момантах, што яны за грошы радзіму прададуць».

«Мне не падабаецца, што ў абход мяне тэлефануюць дзяўчатам, размаўляюць з імі. У нас узаемаадносіны ўнутры каманд настолькі трывалыя, што іх разбурыць вельмі складана. Гэты ліст напісаны не з маёй падачы», — падкрэсліў галоўны трэнер.

«Мне патрэбен адзін галоўны адказны, да якога я мог бы прыйсці, паставіць пытанне і сысці, — сказаў Буяльскі. — Раней я прыходзіў да самога старшыні і гаварыў. Ён як мог, як умеў, так і рабіў.

Цяпер сітуацыя паўстала такая, што не было да каго прыйсці і паставіць пытанне».

«Калі ёсць сярод кіраўнікоў федэрацыі чалавек, які за гэта адказвае, гэта добра. Каб ён меў абавязкі і, самае галоўнае, магчымасці, права голасу. У нас закрытыя ўсе пункты, але чалавечы фактар перашкаджае ўсяму», — падкрэсліў трэнер.

На пасяджэнні выканкама Буяльскі заявіў, што пасля ліста баскетбалістак яго выклікалі ў Мінспорту «да намесніка і міністра і высвятлялі, чый пінжак чысцейшы — федэрацыі ці міністэрства». «Бомба выбухнула, усе патузаліся і супакоіліся. Выклікалі абмяркоўваць артыкул у „Прессболе“, ліст, але не прычыны», — дадаў Буяльскі.

Старшыня БФБ і Вышэйшага гаспадарчага суда Віктар Камянкоў лічыць неабходным вызначыць, «што такое зборная і хто за што адказвае». «Калі вострае што — дык федэрацыя, а пра Мінспорту ні слова, ні ад журналістаў ад міністэрства, ні ад незалежных», — сказаў Камянкоў і адзначыў, што БФБ і ён сам не збіраюцца пазбягаць адказнасці.

«Старую традыцыю, што міністэрства дзеліць толькі медалі, а непрыемнасці перакладаюцца на федэрацыю, трэба спыняць», — заявіў Камянкоў. Ён мае намер паставіць пытанне аб тым, каб грошы на баскетбол з Мінспорту паступалі ў БФБ, а не размяркоўваліся па рэшткавым прынцыпе.

Анатоль Буяльскі адзначыў таксама, што «былі турніры, на якіх баскетбалісткі марнавалі толькі свае грошы». Спартсмены атрымліваюць зарплату і прэзідэнцкую стыпендыю, аднак «два гады хваробы Крэс і дзве аперацыі Сныцінай у Германіі ніякая стыпендыя не пакрые». «Гэта магільныя грошы», — заявіў Буяльскі.

Глядзі яшчэ:
Калі б Лукашэнка гуляў у жаночы баскетбол


Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па баскетболе разлічвае на вырашэнне праблем каманды.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика