СПОРТ-ТАЙМ. 21.by

СПОРТ-ТАЙМ

16.11.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самсонаў выйграў турнір серыі "Пра Тур"

Уладзімір Самсонаў выйграў адкрыты чэмпіянат Польшчы па настольным тэнісе. Гэта чарговы турнір серыі "Пра Тур", дзе мінчанін заваяваў залатую ўзнагароду. У Варшаве ў вырашальным паядынку беларус (10 нумар сусветнага рэйтынгу) упэўнена перайграў прадстаўніка Германіі Дзмітрыя Аўчарова (12-я пазіцыя ў рэйтынгу) — 4:1. Нагадаем, што два тыдні таму гэтыя супернікі сустракаліся ў паўфінале Суперкубка Еўропы. Тады перамогу святкаваў Дзмітрый. Зараз наш тэнісіст узяў рэванш. У жаночым парным разрадзе беларуска Вераніка Паўловіч і расіянка Ганна Ціхамірава заваявалі бронзу.

Батутысты вяртаюцца з бронзай

Адну ўзнагароду на чэмпіянаце свету па скачках на батуце заваявалі беларускі Таццяна Пятрэня і Кацярына Міронава. Планетарнае першынство праходзіла ў Метцы (Францыя). Дзяўчаты сталі ўладальніцамі бронзавых узнагарод у сінхронных скачках, набраўшы 46,800 бала. Столькі ж у нямецкага дуэта Карыны Баўмгартнер і Ганны Даганадзэ, але яны пераўзышлі беларусак па дадатковых паказчыках. Чэмпіёнкамі свету сталі расіянкі Вікторыя Вароніна і Ірына Караваева.

Упершыню без Кубка Палесся

Наша зборная ўпершыню не змагла ўзяць Кубак Палесся. І ў гэтым няма нічога дзіўнага. Галоўны трэнер беларускай дружыны Эдуард Занкавец выставіў нават не другі, а трэці склад на гэты турнір. У выніку наша каманда прайграла датчанам стартавы матч — 2:4. Потым выправілася і разграміла славенцаў (8:2) і выйграла ў нарвежцаў — 5:2. У выніку ў датчан першае месца, у нас — другое.

"Зеніт" — чэмпіён

Піцерскі "Зеніт" другі раз стаў чэмпіёнам Расіі. У 28-м туры датэрмінова клуб з Санкт-Пецярбурга стаў недасягальным для супернікаў, маючы 66 ачкоў. Каманда разграміла "Растоў" 5:0. Галкіпер "Зеніта" і зборнай Беларусі Юрый Жаўноў у матчы на поле не выходзіў. Паўабаронца зборнай і "Растова" Цімафей Калачоў правёў усю гульню на полі, а Антон Амельчанка і Аляксандр Кульчы на газон не выходзілі. Гэта другое чэмпіёнства "Зеніта", першае ён заваяваў у 2007 годзе.

За другое месца ў расійскім першынстве змагаецца маскоўскі ЦСКА і казанскі "Рубін". У ЦСКА 58 ачкоў, ён унічыю (1:1) згуляў са "Спартаком" з Нальчыка. Леташні чэмпіён "Рубін" адстае на два ачкі, ён таксама ўнічыю (2:2) згуляў з маскоўскім "Дынама". У складзе "Рубіна" увесь паядынак адгуляў нападаючы нашай зборнай Сяргей Карніленка.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самсонаў выйграў турнір серыі "Пра Тур" Уладзімір Самсонаў выйграў адкрыты чэмпіянат Польшчы па настольным тэнісе. Гэта чарговы турнір серыі "Пра Тур",...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика