Футбольная зборная Беларусі - на 40-м месцы ў свеце!
17.11.2010 13:41
—
Новости Спорта
|
Сёння ФІФА апублікавала новы рэйтынг нацыянальных зборных свету. Асаблівых зменаў у спісе няма, бо з 20 кастрычніка (час публікацыі папярэдняга рэйтынгу) зборныя не гулялі. Проста вынікі некаторых старых матчаў зараз не ўлічваюцца, што толькі для некаторых пайшло або ў плюс, або ў мінус. У дзясятцы найлепшых змены мінімальныя - толькі Егіпет выцесніў з дзясятай пазіцыі Расію. Узначальвае сусветны рэестр па-ранейшаму Іспанія,на другім месцы Галандыя, на трэцім - Бразілія. Зборная Беларусі крыху дадала і паднялася на дзве пазіцыі - з 42-га на 40-е месца. Гэта наш новы рэкорд!Вось як выглядае Топ-10 рэйтынгу ФІФА, а таксама паказчыкі Беларусі і яе супернікаў па адборачнай групе Еўра-2012 (вылучаныя курсівам), нашага сённяшняга спарынг-партнёра (Амана), а таксама славянскіх краін і прадстаўнікоў СНД і Балтыі з першай сотні: 1 (1). Іспанія - 1920 ... 13 (10). Расія - 1003 ... Сёння зборная Беларусі гуляе ў Маскаце з Аманам. Наступны рэйтынг ФІФА будзе апублікаваны 15 снежня. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш новы рэкорд, хоць гэты месяц і не гулялі. |
|