ФК «Мінск» заваяваў бронзу чэмпіянату Беларусі па футболе
21.11.2010 17:05
—
Новости Спорта
|
21 лістапада адбыліся матчы апошняга туру Нагадаем, што БАТЭ датэрмінова стаў сяміразовым чэмпіёнам краіны, а салігорскі «Шахцёр» — заваяваў срэбраныя медалі. Сёння вызначыўся лёс бронзавых медалёў і, адпаведна, прамой пуцёўкі ў Лігу Еўропы. Уладальнікам бронзы стаў ФК «Мінск», які выйграў у «Нафтана» на сваім полі з лікам 1:0. Сяміразовы чэмпіён краіны мінскае «Дынама» гучна прайграла ў Жодзіне аўтсайдэру першынства «Тарпеда» з лікам 1:3, прычым мінскі клуб саступаў 0:3. «Дынама» фінішуе на БАТЭ прайграў у Барысаве «Шахцёру» — 1:2, але гэтая гульня нічога не вырашала ні для адной з камандаў. Іншыя вынікі: «Партызан» — Дняпро — 4:3, «Нёман» — «Віцебск» — 3:0, Дынама Брэст — Белшына — 2:0. Выніковае становішча: 1. БАТЭ — 72, 2. Шахцёр — 66, 3. Мінск — 60, 4. Дынама Мінск — 56, 5. Дынама Брэст — 46, 6. Белшына — 45, 7. Нафтан — 44, 8. Дняпро — 40, 9. Віцебск — 32, 10. Нёман — 31, 11. Тарпеда — 28, 12. Партызан — 23. «Партызан» пакідае вышэйшую лігу, а жодзінскае «Тарпеда» згуляе ў пераходных матчах (24 і 28 лістапада) зПрамую пуцёўку ў вышэйшую лігу, у якой сёлета ўпершыню гуляла 12 камандаў, заваяваў «Гомель», што летась пакінуў эліту беларускага чэмпіянату. Найлепшым бамбардзірам першынства ў вышэйшай лізе стаў гулец БАТЭ Рэнан Брэсан, у яго на рахунку 15 мячоў,у Дзмітрыя Кавалёнка з «Нёмана» — 12. Падзяліцца навіной:
nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Тарпеда» Жодзіна будзе гуляць у пераходных матчах.
|
|