Мінскае «Дынама» выйграла па булітах у магнітагорскага «Металурга». 21.by

Мінскае «Дынама» выйграла па булітах у магнітагорскага «Металурга»

22.11.2010 10:45 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 21 лістапада мінскае «Дынама» выйграла на выездзе па булітах у лідара магнітагорскага «Металурга» — 4:3 (1:0, 1:1, 1:2, 0:0, буліты — 2:1).

Шайбы закінулі:

у гасцей — Дзмітрый Мялешка (1.14, 44.40, пасы — Сяргей Дзямагін; 30.40, пас — Пётр Сікора);

у гаспадароў — Яне Ніскала (38.07, пас — Томаш Ролінек), Томаш Ролінек (47.00, пас — Яўген Бірукоў), Энвер Лісін (47.30, асістэнты — Сяргей Фёдараў, Станіслаў Чыстоў).

Буліты: 1:0 — Дзмітрый Мялешка, 1:1 — Аляксей Кайгародаў, 1:1 — Джэф Плат (міма), 1:1 — Станіслаў Чыстоў (Роберт Эш парыраваў), 2:1 — Пётр Сікора, 2:1 — Петры Канцыёла (Роберт Эш парыраваў).

Штрафны час: 8 — 8.

Пасля 28 матчаў «Дынама» з 45 ачкамі займае другое месца ў дывізіёне Тарасава, трэцяе ў Заходняй канферэнцыі і дзявятае ў агульнай табліцы, атрымаўшы 11 перамог у асноўны час, 2 у авертайме, 3 па булітах і 10 паражэнняў у асноўны час, 1 у авертайме і 1 па булітах, закінуўшы 88 і прапусціўшы 80 шайбаў.

Заключны матч выязной серыі «Дынама» правядзе 23 лістапада ў Мыцішчах супраць «Атланта».


Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 21 лістапада мінскае «Дынама» выйграла на выездзе па булітах у лідара магнітагорскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика