БАТЭ — «Дынама» Кіеў — 1:4. 21.by

БАТЭ — «Дынама» Кіеў — 1:4

02.12.2010 23:53 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У матчы 5-га тура групавога этапу Лігі Еўропы барысаўскі БАТЭ саступае кіеўскаму «Дынама» з лікам 1:4 (Няхайчык, 84 — Вукоевіч, 16, Яроменка, 43, Гусеў, 49, Мілеўскі, 69). Ідзе другі тайм.

Гульня праходзіць у Мінску на стадыёне «Дынама». Тэмпература паветра ў сталіцы Беларусі складае мінус 13 градусаў.

БАТЭ: Гутар, Ліхтаровіч (к), Сасноўскі (Брэсан, 46), Шытаў, Юрэвіч, Валадзько (Аляхновіч, 78), Няхайчык, Радзькоў, Бардачоў, Радзівонаў, Д.Бага (Скавыш, 68).

Гэта трэцяя запар параза беларускага клуба.

21 лістапада БАТЭ прайграў у апошнім туры чэмпіянату Беларусі (ужо ў рамках уладальнікаў залатых медалёў) салігорскаму «Шахцёру», а 28 лістапада — у Кубку Беларусі ў Барысаве брэсцкаму «Дынама» — 0:1.

У матчы «Шэрыф» (Ціраспаль) — AZ (Алкмаар)- 1:1 (Руамба, 54 — Холмэн, 17-я).

***

Завершыцца групавы турнір 15 снежня.

БАТЭ у Галандыі згуляе з AZ, а кіеўскае «Дынама» ў сталіцы Украіны з «Шэрыфам».

Нагадаем, што

БАТЭ датэрмінова выйшаў у 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

Перамога «Дынама» таксама выведзе кіеўскі клуб у плей-оф.

Каманда, што зойме 1-е месца (БАТЭ трэба з гасцях выйграваць у AZ і спадзявацца на асечку «Дынама» у матчы з «Шэрыфам»), атрымае выгоды пры лёсаванні стадыі плей-оф 17 снежня.

Матчы 1/16 фіналу — 17 і 24 лютага 2011 года.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мілеўскі такі выканаў абяцанне, а Няхайчык крыху падсаладзіў паразу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика