Рэнан Брэсан: "Лігу Еўропы паказваюць па тэлебачанні ў Бразіліі, і шмат людзей просяць у бацькоў майку БАТЭ"
08.12.2010
—
Новости Спорта
|
Алена АЎЧЫННІКАВА Бразільскі легіянер БАТЭ Рэнан Брэсан стаў сёлета лепшым бамбардзірам чэмпіянату. Як вядома, у Беларусь ён прыехаў чатыры гады таму і тры з іх правёў у "Гомелі". Гэта быў яго першы замежны клуб. Ужо там яму прарочылі вялікую будучыню, і любы беларускі клуб быў не супраць атрымаць гэтага гульца. У складзе БАТЭ бразільскі легіянер сёлета ўпершыню ўзяў Кубак і Суперкубак Беларусі, выйграў чэмпіянат і выйшаў у плэй-оф Лігі Еўропы. Футбаліст расказаў, як ён адаптаваўся ў нашым клімаце, як вывучыў рускую мову, чаму БАТЭ прайграла кіеўскаму "Дынама" і чаго бразільскага яму не хапае ў Беларусі. — Рэнан, як вам беларуская зіма? — Я ў Беларусі чацвёрты год, і за гэты час прызвычаіўся. А спачатку, вядома, было складана. Тым больш што я прыехаў не з Англіі ці з Італіі. Я прыехаў з Бразіліі, дзе заўсёды цёпла. У нас дзесяць месяцаў спякота, і два — крыху халаднавата — плюс 15. Хоць непадалёк ад майго роднага горада тэмпература апускаецца да нуля, але гэта ў гарах. Але я задаволены, што трапіў у Беларусь. Я стараўся і хацеў гуляць у "Гомелі". Першыя два месяцы страшна замярзаў. Я ехаў толькі на прагляд, у мяне не было з сабой цёплага адзення. Пару разоў на трэніроўках я замярзаў і думаў, што памру ці захварэю на пнеўманію. Трэнер падышоў, паглядзеў на мяне і пайшоў шукаць у футбалістаў цёплыя рэчы. А доктар стаў расціраць мяне сагравальнымі мазямі.Рэнан Брэсан з бацькамі... ![]() — Толькі тое, што ёсць футбаліст Саша Глеб, які гуляў тады ў "Арсенале". На прагляд першапачаткова я ехаў ва Украіну, і пра гэту краіну і іх футбол я ведаў крыху больш. Але там застацца не атрымалася, і я трапіў у "Гомель". — Сёлета да вас прыехала жонка... — Так, і гэта першы снег, які яна ўбачыла. Прыйшлося купіць ёй шмат адзення — куртку, боты. Але ўсё роўна яна замярзае. І на нашым матчы супраць кіеўскага "Дынама" яна ледзь вытрывала. — Яна прыйшла на стадыён, калі было мінус 14. Не кожная беларуская дзяўчына на гэта адважыцца... — Мар'яна вельмі любіць футбол. І не толькі таму, што я ў яго гуляю. Яна нават раней сама гуляла на аматарскім узроўні. Яна разбіраецца: па-за гульнёй ведае, правілы больш-менш разумее. Хварэе за мяне заўсёды. Я казаў, што для яе здароўя небяспечна ісці на стадыён, бо яна яшчэ не паспела прызвычаіцца да зімы. Але яна ўсё роўна апранула на сябе ўсю шафу і прыехала. — У Бразіліі жанчыны цікавяцца футболам? — Напэўна, больш, чым у Беларусі. — У вас на радзіме сапраўды ўсе хлопчыкі мараць стаць футбалістамі? — Дзеці з пяці гадоў на вуліцах, на пляжах гуляюць. Калі ёсць месца, дзе можна паставіць вароты, там абавязкова будуць гуляць у футбол. У нас амаль усе хочуць быць футбалістамі. Мой брат не любіць футбола, але ён адзін з мільёна. І бацькі хочуць, каб іх сын быў футбалістам. Калі мой тата ўбачыў, што ў мяне ёсць здольнасці, ён стаў прымушаць мяне трэніравацца, аддаў мяне ў школу, плаціў трэнеру, каб я займаўся. А матуля спачатку хацела, каб я вучыўся, як мой брат. — У вас была вялікая сям'я? — У мяне два браты — старэйшы і малодшы. Старэйшы працуе, малодшы вучыцца ва ўніверсітэце. Мама заўсёды хацела дзяўчынку, а нарадзіліся мы. Цяпер яна вельмі шчаслівая, што ў сям'і старэйшага брата нарадзілася дачка. — Вы з жонкай не збіраецеся падарыць маці ўнучку? — У нас з Мар'янай ёсць такія планы. Праўда, мы ажаніліся нядаўна, таму, мяркую, толькі праз год ці два яны ажыццявяцца. — Чым займаецца жонка? Ёй не сумна ў чужой краіне? — Яна ў чымсьці падобная на мяне. Я таксама прыехаў у чужую краіну, нікога тут не ведаў, і мне было адзінока. Але я вельмі хацеў гуляць у футбол і расці як гулец. Ёй таксама дрэнна, але яна разумее, што гэта мая прафесія, і куды б я ні паехаў, яна будзе побач. Яна кантактуе па інтэрнэце з сябрамі, з бацькамі. Два месяцы таму да бразільца з мінскага "Дынама" прыязджалі дзяўчына, матуля. Яны разам гулялі, хадзілі па магазінах, але ў "Дынама" ўжо скончыўся сезон, і нашы суайчыннікі паехалі дадому. — Як да вас ставіліся футбалісты ў "Гомелі"? Не крыўдзілі? — Не вельмі добра ставіліся, бо яны думалі, што я прыехаў займаць іх месца. Але я прыехаў, каб гуляць у футбол і дапамагаць камандзе — "Гомелю" ці БАТЭ. Любому клубу, у якім я буду гуляць, я буду дапамагаць. А многія лічылі, што я прыехаў толькі грошы зарабляць. Зараз ніхто так пра мяне не думае. А спачатку было складана, тым больш што я не ведаў рускай мовы. — Як вы вывучылі рускую мову? — Сам не ведаю, як вывучыў. У мяне ніколі не было ні рэпетытара, ні перакладчыка. Быў адзін чалавек, які мне спачатку шмат дапамагаў, сербскі футбаліст. Руская і сербская мовы ў чымсьці падобныя. Яшчэ ён ведаў англійскую мову, я таксама, так мы і пачыналі. Але праз нейкі час ён паехаў дадому. Я вельмі хацеў вывучыць рускую мову. Пісаў у сшытку ўсё, што чуў на трэніроўках, і па вечарах гадзіны дзве вучыў. А што заставалася рабіць увечары? Горада я не ведаў. Куды ісці? Дагэтуль вучу, у мяне ёсць слоўнікі дома, папаўняю свой лексічны запас. — Жонка ведае рускія словы? — Усяго некалькі: "прывітанне", "да пабачэння", і моцныя слоўцы. — А мат ёй навошта? — Ды яна сама ў мяне неяк спытала, я сказаў, яна і запомніла. Мае першыя словы, якія я вывучыў у "Гомелі", былі: "Прывітанне, як справы?" Астатняе... З дзесяці слоў восем былі нецэнзурнымі. Хлопцы з "Гомеля" жартавалі з мяне: прыехаў з іншай краіны — давай, вучы. — Як да вас ставяцца ў БАТЭ? — У нас добрая атмасфера ў камандзе. Калі ў пачатку сезона, у студзені я прыйшоў у клуб, ніхто мяне не ведаў, я ні з кім не размаўляў. А трэнеры бачылі гэта і казалі футбалістам, каб мяне ўзялі ў каманду, каб мне было камфортна. І я ўдзячны трэнерам і хлопцам, што яны мне дапамагалі. — Як БАТЭ перажывае паражэнне ад кіеўскага "Дынама"? — Трэба забыць і жыць далей. Гэта толькі адна гульня. Шкада было б, калі б мы прайгралі і вылецелі з групы. Але задача ў нас ужо была вырашаная. Непрыемна, што пасля матчу гульцы кіеўскага "Дынама" пачалі казаць, што мы "дваровая каманда". Гэта непавага да суперніка. У нас 10 ачкоў, і ў іх 10 ачкоў. Мы ідзём далей, як і яны. Паглядзім, што будзе далей. Калі б для выхаду ў плэй-оф нам трэба было выйграць, гэта была б зусім іншая гульня. Уся Еўропа ўжо ведае БАТЭ. Навошта казаць, што мы "не каманда"? — Наколькі надвор'е паўплывала на гульню?...і з жонкай.
— Пасля таго, як БАТЭ адзначыла чэмпіёнства, было тры пройгрышы запар. Няўжо запас трываласці каманды скончыўся? — Цяжка на гэта штосьці адказаць. Напэўна, дзесьці ўнутры ў кожнага пасяліўся спакой: задачы на сезон выкананыя. Мы кажам, што ёсць матывацыя, але, напэўна, яна недастатковая. Такое здараецца з ўсімі камандамі, якія ўсё выйгралі. Расслабіліся, і футбол карае. — Вашы бацькі не прыязджалі ў Беларусь? — У таты пакуль шмат працы. У яго свой невялікі мэблевы завод. Ён займаецца гэтай справай ужо 20 гадоў. Але ў наступным годзе ён возьме адпачынак і месяц зможа правесці тут. Матулю — яна хатняя гаспадыня — я, напэўна, пакіну месяцы на тры. Хачу зрабіць ім такі падарунак. Яны ніколі не бывалі ў іншых краінах, ніколі не ляталі на самалётах. — Што пакажаце ім у Беларусі, у Мінску? — Тата, напрыклад, цікавіцца гісторыяй, вайной. Музеі, звязаныя з Другой сусветнай вайной, абавязкова яму пакажу. А маме ўсё будзе цікава. — Якія сувеніры вы прывозіце ў Бразілію з Беларусі? — Матрошкі. У мамы іх ужо чатыры, сёлета не буду набываць. Дэкаратыўныя талеркі, якія на сцяну вешаюцца, майкі БАТЭ звычайна прывожу. Сёлета мае сябры зноў прасілі майкі. У Бразіліі паказваюць па тэлебачанні Лігу Еўропы, матчы БАТЭ. Таму нават людзі, якія мяне не ведаюць асабіста, просяць у бацькоў майку. Ведаю, што зараз зноў будзе шмат незадаволеных, але дзе мне ўзяць 50 маек? Штосьці даюць перад кожнай гульнёй, штосьці я набываю, але ў мяне іх толькі штук 20. — Бацькі ганарацца вашымі поспехамі? — У гэтым сезоне было штосьці неверагоднае. Яны ўпершыню глядзелі мяне па тэлевізары ў Лізе Еўропы. Да таго, як прыехаць у Беларусь, я гуляў усяго толькі за мясцовую каманду, у чэмпіянаце штата. Я таксама задаволены, бо яны шчаслівыя. — Чаго бразільскага вам не хапае ў Беларусі? Што прывозіце з радзімы? — Пляж, на жаль, я не магу прывезці. Прывожу каву, шлёпанцы з бразільскім сцягам, фасолю. Ваша фасоля таксама смачная, але яна іншая, чым у Бразіліі. Хлопцы з каманды часам штосьці просяць: тыя ж шлёпанцы. Масажыст з "Гомеля" прасіў кавы, адзін з трэнераў калекцыянуе дэкаратыўныя талеркі, папрасіў прывезці. — Магчыма, вам падабаюцца нейкія беларускія стравы? — Не магу ўзгадаць назвы... дранікі! Мы часта іх каштуем у кавярнях. Мар'яна пакуль не навучылася іх гатаваць, дома ў нас толькі бразільскія стравы. — Магчыма, вы самі штосьці гатуеце? — Не, я толькі яечню магу пасмажыць. — Беларускія напоі, гарэлку, напрыклад, пакаштавалі? — Так, але гарэлка — занадта моцны напой, мне не падабаецца. На банкеце, напрыклад, калі мы з БАТЭ адзначалі выйгрыш Кубка, была гарэлка, але я яе не піў. Я лепш вып'ю крыху віна ці піва. Але беларуская ці руская гарэлка лічыцца лепшай у свеце, сябры з Бразіліі прасілі прывезці. — Як вы ставіцеся да ідэі прыняць беларускае грамадзянства і выступаць за нашу зборную? — Нармальна. Гэта значыць, што чатыры гады тут я добра працаваў. У Бразіліі складана трапіць у зборную, бо нашы футбалісты гуляюць у "Манчэстэры" і "Арсенале". Шанцаў мала. А ў Беларусі футбол зараз развіваецца. Не толькі БАТЭ быў паспяховы ў гэтым сезоне, але і моладзевая, і нацыянальная зборная. Шмат кажуць, што я ўжо беларус, і мне вельмі прыемна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бразільскі легіянер БАТЭ Рэнан Брэсан стаў сёлета лепшым бамбардзірам чэмпіянату. Як вядома, у Беларусь ён прыехаў чатыры гады таму і тры з іх правёў у... |
|