Лукашэнка даў Брэсану беларускае грамадзянства (футбол). 21.by

Лукашэнка даў Брэсану беларускае грамадзянства (футбол)

17.12.2010 23:50 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

22-гадоваму бразільскаму паўабаронцу барысаўскага футбольнага клуба БАТЭ Рэнану Брэсану прадастаўлена беларускае грамадзянства.

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 снежня, паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас на цырымоніі закрыцця сезона-2010.

Сёлета Брэсан быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Беларусі. Ён першынстваваў таксама ў намінацыях «Найлепшы бамбардзір» (15 мячоў) і «Найлепшы паўабаронца».

Каб выступаць за зборную Беларусі, Брэсан павінен гуляць за мясцовыя клубы цягам пяці гадоў.

Беларускі этап кар’еры бразілец пачаў у 2007 годзе ў «Гомелі», а пасля заканчэння сезона-2009, калі каманда выбыла ў першую лігу, перайшоў у БАТЭ.

У 2009 годзе Брэсан заявіў, што гатовы выступаць за зборную,

а галоўны трэнер Бернд Штанге — што гатовы разглядаць футбаліста ў якасці кандыдата ў зборную пры ўмове прыняцця ім беларускага грамадзянства,

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22-гадоваму бразільскаму паўабаронцу барысаўскага футбольнага клуба БАТЭ Рэнану Брэсану прадастаўлена беларускае грамадзянства. Адпаведны ўказ Аляксандр...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика