Беларускі трэція ў біятлоннай эстафеце. 21.by

Беларускі трэція ў біятлоннай эстафеце

07.01.2011 00:00 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нямецкім Оберхофе праходзіць чацвёрты этап Кубку свету па біятлоне. Пачынаўся ён з эстафетных гонак. Мужчыны ўчора былі восьмымі, а вось дзяўчаты парадавалі.

Трэба адзначыць, што гонка праходзіла ў анамальных кліматычных умовах, пры моцным тумане. Страляць было не вельмі зручна.

Ужо на пачатку пасыпаліся лідары — Германія, Расія, Нарвенія. Пры такім раскладзе шанец мелі зборныя з другога эшалону.

Першымі сталі шведкі, другія — францужанкі. Ну, а наша каманда ў складзе Надзеі Скардзіна, Дар’і Домрачавай, Надзеі Пісаравай і Людмілы Калінчык — трэція. Толькі на апошняй стральбе яны апярэдзілі ўкраінак.

Падзяліцца навіной: 
ЗП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нямецкім Оберхофе праходзіць чацвёрты этап Кубку свету па біятлоне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика