Хакейнае «Дынама» спыніла серыю паразаў перамогай над «Северсталлю». 21.by

Хакейнае «Дынама» спыніла серыю паразаў перамогай над «Северсталлю»

17.01.2011 00:00 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

16 студзеня падапечныя Марэка Сікоры выйгралі ў матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі ў чарапавецкай «Северсталі» з лікам 3:1 (0:0, 0:0, 3:1). Матч прайшоў у Бабруйск-Арэне.

Шайбы ў дынамаўцаў закінулі Сяргей Дзямагін (47.11 — бол.). 2:0 — Дэвід Петрашак ((49.55). 3:0 — Джэф Плат (52.39). На 56-й хвіліне «Северсталь» здолела правесці адну шайбу ў адказ (Цыбак, 55.29 — бол.).

«Дынама» перарвала серыю з трох паразаў і значна палепшыла становішча, каб застацца ў запаветнай восемцы, якая будзе гуляць у плей-оф. Адрыў ад «Тарпеда», якое займае 9-е месца, складае 13 пунктаў, праўда, у каманды з Ніжняга Ноўгарада ў запасе пяць гульняў.

Заходняя канферэнцыя: 1. Лакаматыў — 87 (43), 2. АХК Дынама Масква — 75 (44), 3. СКА — 73 (42), 4. Северсталь — 70 (44), 5. Атлант — 69 (43), 6. Дынама Мінск — 66 (47), 7.Спартак — 64 (44), 8.Дынама Рыга — 61 (44), 9.Тарпеда — 53 (42), 10.ЦСКА — 47 (43), 11.Віцязь — 41 (42).

Наступныя тры матчы «Дынама» правядзе ў гасцях:

22 студзеня супраць маскоўскага «Дынама», 24 студзеня — супраць «Віцязя», 26-га — супраць «Дынама» Рыгі.

Заключныя чатыры гульні рэгулярнага чэмпіянату «Дынама» правядзе дома. Першы матч на «Мінск-Арэне» пройдзе 30 студзеня супраць ЦСКА.

Падзяліцца навіной: 
АГ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 студзеня падапечныя Марэка Сікоры выйгралі ў матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі ў чарапавецкай «Северсталі» з лікам 3:1 (0:0, 0:0, 3:1). Матч прайшоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика