Азаранка саступіла ў фінале. 21.by

Азаранка саступіла ў фінале

29.01.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі Вікторыя Азаранка, якая ў пары з расіянкай Марыяй Кірыленкай дайшла да фіналу, так і не змагла яго выйграць. У вырашальным матчы ўчора Вікторыя і Марыя, пасеяныя пад 12-м нумарам, саступілі аргенцінска-італьянскаму дуэту Гізелі Дулько і Флавіі Пенета — 6:2, 5:7, 1:6. Нагадаем, што ў адзіночным разрадзе Вікторыя выбыла на стадыі 1/8, саступіўшы кітаянцы На Лі. Гэтак жа да фіналу парнага Australіan Open Азаранка даходзіла ў 2008 і 2009 гадах. У 2008-м Віка выступала з ізраільцянкай Шахар Пеер, а летась разам з расіянкай Святланай Кузняцовай яна спынілася ў 1/8. Тым часам Максім Мірны ў пары з Даніэлам Нестарам выбыў у паўфінале, саступіўшы індыйскаму дуэту Махеш Бхупаці/Леандэр Паес (6:7, 6:4, 3:6).

Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі Вікторыя Азаранка, якая ў пары з расіянкай Марыяй Кірыленкай дайшла да фіналу, так і не змагла яго выйграць. У вырашальным матчы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика