БАТЭ пацярпеў паразу ад "Віслы"
12.02.2011 21:50
—
Новости Спорта
|
БАТЭ пацярпеў паразу ад "Віслы" Барысаўскі БАТЭ пацярпеў паразу ад аднаго з лідараў чэмпіянату Польшчы кракаўскай "Віслы" з лікам 1:3 (першы тайм 0:2; галы: Малецкі, 41, 43, Сабалеўскі, 66, Алекс, 90+2).
Таварыскі матч прайшоў у Турцыі 12 лютага. На 75-й хвіліне Віталь Радзівонаў атрымаў чырвоную картку, а ў складзе "Віслы" да 72-й хвіліны гуляў экс-барысавец Міхаіл Сівакоў, аддадзены пры канцы студзеня ў арэнду "Белай Зорцы" італьянскім "Кальяры". Гэта трэцяя параза БАТЭ ў спарынгах ад Новага года (былі таксама паразы ад заграбскага "Дынама" — 1:2, чэшскай "Сігмы" — 1:3, перамога над бялградскім ОФК — 2:0. У панядзелак сяміразовыя чэмпіёны краіны вяртаюцца ў Мінск, дзе будуць рыхтавацца да матча 1/16 фіналу Лігі Еўропы з французскім ПСЖ. 17 лютага каманды згуляюць у Мінску, а 24-га — у Парыжы. ПСЖ сёння ў матчы чэмпіянату Францыі гуляе на "Парк дэ Прэнс" з "Лансам". У турнірнай табліцы парыжскі клуб дзеліць 2-3-я месцы з "Рэнам", у клубаў па 37 пунктаў. Лідзіруе ў чэмпіянаце Францыі "Ліль" з 42 баламі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Барысаўскі БАТЭ пацярпеў паразу ад аднаго з лідараў чэмпіянату Польшчы кракаўскай "Віслы" з лікам 1:3 (першы тайм 0:2; галы: Малецкі, 41, 43, Сабалеўскі, 66, Алекс, 90+2)....
|
|