"Арсенал" паквітаўся з "Барселонай", "Шахцёр" накаўціраваў "Рому". 21.by

"Арсенал" паквітаўся з "Барселонай", "Шахцёр" накаўціраваў "Рому"

18.02.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адбыліся яшчэ два паядынкі Лігі чэмпіёнаў. На працягу большай часткі матчу "Арсенал"—"Барселона" лонданцы саступалі. Аднак пасля таго, як на 68-й хвіліне аўтар адзінага гола "Барселоны" Давід Вілья быў заменены, "Арсенал" на працягу пяці хвілін забіў два мячы. Першы на рахунку Робіна ван Персі. А валявую перамогу лонданцам прынёс форвард расійскай зборнай Андрэй Аршавін, які выйшаў на замену. Спробы Месі выправіць сітуацыю да галоў не прывялі. Так "Арсенал" разлічыўся з "Барсай" за разгром на "Ноу Камп" у леташнім чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў з лікам 1:4. Паядынак у адказ адбудзецца 8 сакавіка ў Барселоне.

У другім матчы дня паміж данецкім "Шахцёрам" і італьянскай "Ромай" украінцы прапусцілі першымі, але не стушаваліся ў гасцях і таксама вырвалі валявую перамогу — 3:2. Усе тры мячы падапечныя Мірчы Лучэску забілі на працягу 12 хвілін у другой палове першага тайма. Матч у адказ таксама адбудзецца 8 сакавіка ў Данецку.

Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбыліся яшчэ два паядынкі Лігі чэмпіёнаў. На працягу большай часткі матчу "Арсенал"—"Барселона" лонданцы саступалі. Аднак пасля таго, як на 68-й хвіліне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика