Святары з Гродна едуць на чэмпіянат Еўропы па міні-футболе. 21.by

Святары з Гродна едуць на чэмпіянат Еўропы па міні-футболе

18.02.2011 14:29 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святары з Гродна едуць на чэмпіянат Еўропы па міні-футболе


гарадзенскія святары едуць на чэмпіянат Еўропы па футболеСпаборніцтвы пройдуць 21-25 лютага у Польшчы.

Пяты чэмпіянат Еўропы сярод святароў будзе праходзіць ў Кельцах. Беларускія ксяндзы возьмуць удзел у такім турніры ўпершыню.

Паводле папярэдняй інфармацыі, удзел у чэмпіянаце прымуць удзел 11 каманд: з Харватыі, Іспаніі, Партугаліі, Аўстрыі, Славакіі, Украіны, Босніі і Герцагавіны, Беларусі, Славеніі, Венгрыі і Польшчы.

Як распавёў кс. Павел Салабуда, прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі, чэмпіянат дапаможа святарам удасканаліць фізічную форму. 

- Мы рады, што сустрэнемся са святарамі з усёй Еўропы. Спорт патрэбны ў жыцці кожнага з нас, а тым больш – святара, - падкрэсліў кс. Павел. 

У якасці трэніровак гарадзенскія святары ўжо правялі некалькі гульняў з міністрантамі з Путрышак, а таксама з навучэнцамі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спаборніцтвы пройдуць 21-25 лютага у Польшчы. Пяты чэмпіянат Еўропы сярод святароў будзе праходзіць ў Кельцах. Беларускія ксяндзы возьмуць удзел у такім турніры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика