Беларусы выйшлі ў паўфінал парнага разраду на тэнісных турнірах у Дубаі і Мэмфісе. 21.by

Беларусы выйшлі ў паўфінал парнага разраду на тэнісных турнірах у Дубаі і Мэмфісе

19.02.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На турніры па тэнісе ў Дубаі, прызавы фонд якога складае $2 млн, беларуска Вікторыя Азаранка і расіянка Марыя Кірыленка выйшлі ў паўфінал парнага разраду, паведамляе БЕЛТА.

Учора ў чвэрцьфінальным матчы беларуска-расійская пара, пасеяная пад 4-м нумарам, абгуляла расіянку Алену Весніну і Саню Мірзу з Індыі ў двух сэтах 6:4, 6:2. Беларус Масім Мірны і канадзец Даніэл Нестар прабіліся ў паўфінал тэніснага турніру ў амерыканскім Мэмфісе (прызавы фонд — $1 млн 220 тыс.). У чвэрцьфінале парнага разраду яны абгулялі амерыканскі дуэт Эндзі Родзік — Раян Харысан у двух сэтах — 7:5, 7:6. Цяпер беларуска-канадскі тандэм, пасеяны на гэтым турніры пад першым нумарам, у гульні за выхад у фінал сустрэнецца з інтэрнацыянальнай парай Марк Ноўлз (Багамы) — Міхал Мерцінак (Славакія), у якой трэці нумар пасеву. У другім паўфінале амерыканец Эрык Бутарак і Жан-Жульен Ражэ з Антыльскіх астравоў (4-ы нумар пасеву) згуляюць з паўднёваафрыканцам Кевінам Андэрсанам і аўстралійцам Эшлі Фішэрам. У спаборніцтвах жаночых пар беларуска Вольга Гаварцова і расіянка Ала Кудраўцава (2) у паўфінале сустрэнуцца з тандэмам Ваня Кінг (ЗША) — Міхаэла Крайчэк (Галандыя), пасеяным пад 3-м нумарам. У другой сустрэчы за выхад у фінал расійска-турэцкі дуэт Ксенія Пярвак — Іпек Сенаглу згуляе з чэшскай парай Андрэа Хлавачкава — Люсі Храдзецка, у якой 4-ы нумар пасеву.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На турніры па тэнісе ў Дубаі, прызавы фонд якога складае $2 млн, беларуска Вікторыя Азаранка і расіянка Марыя Кірыленка выйшлі ў паўфінал парнага разраду,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика