Максім Мірны ў пары выйграў мільён долараў. 21.by

Максім Мірны ў пары выйграў мільён долараў

22.02.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А Вольга Гаварцова — дзвесце дваццаць тысяч.

І Вольга Гаварцова, і Максім Мірны выйгралі (выступаючы кожны ў сваёй пары) тэнісны турнір у Мемфісе (ЗША). 20 лютага Максім Мірны (7-е месца ў парным рэйтынгу) ў пары з Даніэлам Нестарам (3) з лікам 6:2, 6:7, 10:3 выйграў у чацвёртага дуэта — Эрыка Бутараца (ЗША, 29) і Жана-Жульена Роера (Антыльскія астравы, 30). Да гэтага Мірны ніводнага разу не выйграваў турнір у Мемфісе. Тры апошнія гады ён выбываў пасля першага круга (тэнісіст выступаў у пары з брытанцам Джэймі Мюрэем, амерыканцам Робертам Кендрыкам і індыйцам Махешам Бхупаці. Цяпер на рахунку 33-гадовага Максіма Мірнага 38 тытулаў пераможцы турніраў у парным разрадзе і 72 фіналы. Прызавы фонд турніру ў Мемфісе — 1,1 мільёна долараў.

Яшчэ адна беларуска, Вольга Гаварцова (29 месца ў парным рэйтынгу), таксама выйграла парны турнір у Мемфісе. Разам з расіянкай Алай Кудраўцавай (39) яны перайгралі ў фінальным матчы з лікам 6:3, 4:6, 10:8 чэшак Андрэю Главачкаву (52) і Лючыю Градзецкую (44), якія мелі чацвёрты нумар пасеву. Праўда, прызавы фонд жаночага турніру істотна адрозніваецца ад мужчынскага — усяго 220 тысяч долараў. Для 22-гадовай Вольгі Гаварцовай гэты фінал у парным разрадзе стаў шостым, усяго ж яна выйграла пяць тытулаў.

На Кубку свету па грэка-рымскай барацьбе беларусы трэція

Зборная Беларусі стала трэцяй на камандным Кубку свету па грэка-рымскай барацьбе, які праходзіў у мінскім Палацы спорту. На групавой стадыі беларускія спартсмены занялі другое месца, а ў матчы за бронзу адолелі зборную Азербайджана 4:3. Пераможныя ачкі нашай дружыне прынеслі Міхаіл Сямёнаў, Аляксандр Кікенеў і Іосіф Чугашвілі. У фінале зборная Ірана перамагла каманду Расіі — 4:3.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А Вольга Гаварцова — дзвесце дваццаць тысяч. І Вольга Гаварцова, і Максім Мірны выйгралі (выступаючы кожны ў сваёй пары) тэнісны турнір у Мемфісе (ЗША). 20 лютага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика