Першы плэй-оф не комам
10.03.2011
—
Новости Спорта
|
Мінскае "Дынама" прайграла апошні ў серыі да чатырох перамог матч і выбыла з розыгрышу Кубка Гагарына. Матч праходзіў на пляцоўцы суперніка, у Яраслаўлі. Ужо ў першым перыядзе мінчане прапусцілі дзве шайбы, другія дваццаць хвілін дынамаўцаў выратоўваў Андрэй Мезін, а ў трэцім перыядзе гульня ў нашай каманды цалкам разладзілася — шайба ў варотах пабывала яшчэ чатыры разы. Канчатковы лік — 1:6, і лік у серыі стаў 4:3 на карысць "Лакаматыва", які ў 1/4 пачаў гуляць супраць рыжскага "Дынама". Вось як пракаментаваў апошні ў сезоне матч галоўны трэнер Марэк Сікора: — Мы правалілі гульню з самага пачатку. Хацелі дзейнічаць актыўней, але хутка прапусцілі дзве шайбы, гэта зблытала карты. Выдаленні ў другой трэці выхаласцілі хлопцаў, якія абараняліся ў меншасці. У трэцім перыядзе гульня ішла да трэцяга гола, пасля якога адчулі, што выправіць штосьці будзе вельмі складана. Жорсткі вынік вырашальнай гульні серыі, асабліва калі ўзгадаць яе ход. Але ў цэлым я задаволены, як выглядала каманда ў супрацьстаянні з моцным супернікам. І сапраўды, наша каманда правяла ўсе сем матчаў 1/8 плэй-оф. І мінулы сезон стаў адназначна лепшым у гісторыі яе выступленняў у КХЛ. Праўда, на гэтым сёлетнія выступленні для нашай каманды завершаны. Якой яна будзе ў наступным, думаць яшчэ рана. Праўда, Марэк Сікора паразважаў пра сваю будучыню ў "Дынама": — Пакуль ніякай канкрэтыкі наконт маёй будучыні няма. У самалёце я атрымаў станоўчыя водгукі пра сваю працу, але гэтаму спрыяла абстаноўка. У сярэдзіне гэтага тыдня мы абмяркуем маю будучыню. Пакуль жа я вельмі стаміўся. Трэба адпачыць і падумаць, ці трэба працягваць кар'еру. А вось Андрэй Мезін выказаў жаданне застацца ў камандзе: — Наколькі я ведаю, мы працягнем супрацоўніцтва. Ёсць і жаданне застацца ў камандзе. Два гады я аддаў "Дынама", і мяне ўсё задавальняе: і гульнявы час, і калектыў. Не бачу падстаў шукаць шчасця дзесьці ў іншым клубе. А вось з яшчэ адным варатаром, Робертам Эшам, у "Дынама" вырашылі развітацца. Гэтак жа як з абаронцам Томашам Мойжышам і нападаючым Петэрам Сікорам. В.а. генеральнага дырэктара клуба Аляксей Тарбін растлумачыў, што змяненні ў складзе будуць кропкавымі, і развітанне з некаторымі гульцамі азначае, што трэнерскі штаб бачыць на іх месцы іншых выканаўцаў. Алена АЎЧЫННІКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінскае "Дынама" прайграла апошні ў серыі да чатырох перамог матч і выбыла з розыгрышу Кубка Гагарына. Матч праходзіў на пляцоўцы суперніка, у Яраслаўлі. Ужо ў...
|
|