СПОРТ-ТАЙМ
15.03.2011
—
Новости Спорта
|
Сярэбраная Дар'я
Наша Дар'я Домрачава нарэшце вызначылася і на сусветным першынстве — ёсць першае "серабро" ў актыве беларускі! У гонцы з масавым стартам у Ханты-Мансійску на дыстанцыі 12,5 кіламетраў з чатырма агнявымі рубяжамі наша суайчынніца стала другой. Ад чэмпіёнкі свету немкі Магдалены Нойнер беларуска адстала на 4,8 сек. А пачалося ўсё так, як не пажадаеш нікому — Дар'я ўпала ўжо на стартавым адрэзку дыстанцыі, а потым яе другі раз штурхнулі іншыя спартсменкі. Пасля першага агнявога рубяжа з 2 промахамі Домрачава займала толькі 29-е месца сярод 30 удзельніц. Аднак паступова беларуска выправіла становішча і, адстраляўшыся без промахаў на трэцім і чацвёртым агнявых рубяжах, пайшла на апошні круг лідарам. Праўда, у хуткім часе беларуску абышла "жалезная" немка Магдалена Нойнер, але другую пазіцыю Дар'я адстаяла. Трэцюю прыступку заняла нарвежка Тура Бергер. Надзея Скардзіна заняла 17-е месца. Трохі не хапіла нашай жаночай зборнай у суботу да медалю ў эстафеце. Беларускі лідзіравалі перад заключным этапам, але няўдалая стральба Людмілы Калінчык (чатыры промахі ў лёжцы) перакрэсліла медальныя надзеі. Чэмпіёнкамі ў выніку сталі нямецкія біятланісткі Андрэа Хенкель, Мірыям Геснер, Ціна Бахман і Магдалена Нойнер. Серабро ў каманды Украіны, а бронза ў францужанак. Зборная Беларусі выступала ў наступным складзе: Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Надзея Пісарава і Людміла Калінчык. Нашы дзяўчаты адсталі ад чэмпіёнак на 1 хвіліну 47,4 сек., "зарабіўшы" адзін штрафны круг на апошняй агнявой мяжы. У мужчын у эстафеце перамогу святкавала зборная Нарвегіі (Оле Эйнар Б'ёрндален, Аляксандр Ос, Эміль Хегле Свендсэн, Тар'ё Бё), серабро ў актыве расіян, а бронза ва ўкраінскіх біятланістаў. Зборная Беларусі ў складзе Сяргея Новікава, Уладзіміра Чапеліна, Уладзіміра Аленішкі і Яўгенія Абраменкі заняла 13-е месца, адстаўшы ад пераможцаў на 2 хвілін 40,4 сек. У выніку ў зборнай Беларусі на цяперашнім сусветным першынстве адзін медаль — серабро Дар'і Домрачавай. "Нёман" і "Гомель" выйгралі першыя паўфіналы КубкаАдбыліся першыя паўфінальныя матчы розыгрышу Кубка Беларусі па футболе. У Магілёве бабруйская "Белшына" прымала гродзенскі "Нёман" і саступіла з мінімальным лікам — 0:1 (Фрунзе, 14). У другім паядынку "Гомель" на сваім полі абгуляў салігорскі "Шахцёр" — 2:1 (Зуеў, 42, Канцавы, 69; Камароўскі, 40). Гульні ў адказ адбудуцца 20 сакавіка. На квіткі Еўра-2012 ужо два мільёны прэтэндэнтаўЗа дзесяць дзён сакавіка, з пачатку продажу квіткоў на матчы фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы па футболе, які пройдзе з 8 чэрвеня па 1 ліпеня 2012 года ў Польшчы і Украіне, балельшчыкамі з усяго свету пададзена ўжо больш за два мільёны заявак. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў кіеўскім інфармацыйным цэнтры "Ўкраіна-2012". На білетным партале Еўра-2012 ужо зарэгістравалася каля 700 тыс. аматараў футбола са 178 дзяржаў, а попыт на квіткі ўжо перавысіў прапанову для 28 з 31 матчу турніру. Гэта значыць, што ў красавіку будзе праведзена латарэя, якая вызначыць шчаслівых уладальнікаў пропускаў на матчы першынства. Зашкальвае попыт на катэгорыі квіткоў "Разам з камандай" для зборных Германіі, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Іспаніі і Украіны. Дата падачы заяўкі ў рамках указанага тэрміна — з 1 па 31 сакавіка бягучага года — значэння не мае, нагадваюць арганізатары турніру. Усе заяўкі, пададзеныя ў сакавіку, на роўных правах прымуць удзел у латарэі. УЕФА заклікае ўсіх футбольных фанатаў не выпусціць унікальную магчымасць наведаць матчы Еўра-2012 і стаць часткай гэтага гістарычнага мерапрыемства. Квіткі на матчы фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года будуць даступныя ў трох коштавых катэгорыях — ад 30 да 600 еўра. І дома мацней за швейцарцаўГандбалісты мужчынскай зборнай Беларусі ў суботу ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы ў мінскім Палацы спорту выйгралі ў каманды Швейцарыі з лікам 26:24 (12:14). Лепшым снайперам у складзе беларусаў стаў Сяргей Рутэнка, які закінуў 8 мячоў. 9 сакавіка наша каманда абгуляла ў гасцях швейцарцаў з лікам 34:31. Напярэдадні ў матчы лідараў датчане перамаглі на сваёй пляцоўцы расіян — 36:29. Турнірнае становішча пасля 4-х тураў: Данія — 6 ачкоў, Расія — 6, Беларусь — 4, Швейцарыя — 0. Адборачныя матчы кантынентальнага першынства адновяцца ўлетку — у пачатку чэрвеня беларуская каманда прыме ў сябе дома датчан, а завершыць кваліфікацыйны раўнд гасцявой сустрэчай з расіянамі. Грабоўскі устанавіў снайперскі рэкорд для беларусаўБеларускі форвард "Таронта" Міхаіл Грабоўскі, зарабіўшы 2 бамбардзірскія балы ў пераможным хатнім матчы чэмпіянату НХЛ з "Бафала", быў прызнаны трэцяй зоркай паядынку. Міхаіл, зарабіўшы 53 (27+26) ачкі ў 68 матчах цяперашняга чэмпіянату, паўтарыў сезонны рэкорд выніковасці для беларусаў у наймацнейшай лізе планеты, устаноўлены ў 2008 годзе нападаючым "Манрэаля" Андрэем Касціцыным. Праўда, Андрэю для дасягнення адзнакі ў 53 балы спатрэбілася правесці 78 паядынкаў. Гэта на 10 гульняў больш, чым спатрэбілася Грабоўскаму. Так што, цяперашні паказчык Міхаіла цалкам можна лічыць рэкордным. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэбраная Дар'я Наша Дар'я Домрачава нарэшце вызначылася і на сусветным першынстве — ёсць першае "серабро" ў актыве беларускі! У гонцы з масавым стартам...
|
|