"Інтэр" вылецеў. 21.by

"Інтэр" вылецеў

15.04.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А кампанію "МЮ" і "Барсе" складуць "Шальке" і "Рэал"

Прайграўшы ў першым матчы 2:5, "Інтэр" саступіў і ў другім (1:2), склаўшы з сябе паўнамоцтвы пераможцы клубных чэмпіёнаў Еўропы. Нямецкі клуб адкрыў лік на 45-й хвіліне голам Рауля, але ў пачатку другога тайма падапечныя Леанарда адказалі голам Цьяга Моты . Але на 81-й хвіліне Хеведэс у другі раз засмуціў Жуліа Сэзара і ўстанавіў фінальны вынік. "Шальке" ўпершыню ў гісторыі выйшаў у паўфінал Лігі чэмпіёнаў.

Маючы пасля першага матчу выдатны задзел у чатыры мячы (з лікам 4:0 "Рэал" разграміў "Тотэнхэм" у першым матчы), інтрыгі наконт паўфіналіста ў гэтай пары амаль не было. "Рэал" перамог і ў другім матчы 1:0. У пачатку другога тайма забіў Раналду.

У паўфінале "Рэал" сустракаецца з "Барселонай", "Манчэстар Юнайтэд" — з "Шальке-04".

Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А кампанію "МЮ" і "Барсе" складуць "Шальке" і "Рэал" Прайграўшы ў першым матчы 2:5, "Інтэр" саступіў і ў другім (1:2), склаўшы з сябе паўнамоцтвы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика