Старты «Брагiнскай дзясяткi»
19.04.2011
—
Новости Спорта
|
У адным з найбольш пацярпелых ад чарнобыльскай трагедыi куточкаў Гомельшчыны — гарадскiм пасёлку Брагiн мiнулая нядзеля была адзначана масавымi афiцыйнымi i спартыўнымi мерапрыемствамi. Асноўнае з iх – мiжнародны легкаатлетычны забег «Брагiнская дзясятка», прымеркаваны да 25-й гадавiны катастрофы на ЧАЭС. У iм прымалi ўдзел каля 300 спартсменаў i аматараў бегу з палескага райцэнтра, Салiгорска, Бабруйска i iншых гарадоў Беларусi, украiнскiх Чарнiгава i Славуцiча, а таксама члены спартыўнага клуба з нямецкага горада Пiрна. – Спаборнiцтвы аб’ядналi людзей розных узростаў: на дзесяцiкiламетровай дыстанцыi стартавалi разам i дзевяцiгадовыя школьнiкi, i старэйшая ўдзельнiца забегу – аматар спартыўнага бегу з украiнскага горада Жоўтыя Воды Уладзiлена Кокiна, якой споўнiлася 84 гады, – паведамiў «Р» начальнiк аддзела фiзiчнай культуры, спорту i турызму Брагiнскага райвыканкама Сяргей Алеўскi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брагiне прайшоў мiжнародны легкаатлетычны забег «Брагiнская дзясятка» |
|