Галоўны трэнер "Гомеля" не вытрымаў судзейства ў матчы з БАТЭ. 21.by

Галоўны трэнер "Гомеля" не вытрымаў судзейства ў матчы з БАТЭ

25.05.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Футбол. Чэмпіянат Беларусі

21 мая матчамі 11-га тура завяршыўся першы круг чэмпіянату краіны па футболе.

БАТЭ ўнічыю згуляў на выездзе з "Гомелем" (0:0). На матчы быў пастаўлены чарговы рэкорд наведвальнасці ў сёлетнім сезоне — 8500 гледачоў. На 70-й хвіліне матчу з трэнерскай лаўкі былі выдалены галоўны трэнер "Гомеля" Алег Кубараў і яго памочнік Эдуард Тучынскі — уся лаўка запасных гэтага клуба выказала незадавальненне дзейнасцю галоўнага арбітра сустрэчы Аляксандра Яўневіча.

— Арбітр — гэта чалавек на полі, у якога не павінна быць сумненняў. Калі вырашыў свістаць, то свісці. Калі не, то маўчы. Не трэба чакаць паўзы, глядзець, упаў футбаліст ці не. Ёсць парушэнні — свісці. Узяўся судзіць — судзі, не можаш — не судзі. Сёння арбітр дазваляў сабе многае — я не вытрымаў. Цяпер буду пакутаваць, — сказаў пасля матчу Алег Кубараў.

Гэты эпізод будзе разгледжаны на бліжэйшым пасяджэнні дысцыплінарнага камітэта АБФФ. Сёлета ў чэмпіянаце за такія ўчынкі дыскваліфікацыяй караўся галоўны трэнер "Тарпеда-БелАЗ" Сяргей Гурэнка.

БАТЭ працягвае займаць першае месца ў турнірнай табліцы, на сем ачкоў апярэджваючы групу з трох даганятых — "Тарпеда-БелАЗ", "Нафтана" і "Шахцёра". Гарнякам удалося атрымаць перамогу над брэсцкім "Дынама" — 2:0, "Нафтан" выйграў у "Мінска" — 3:1, "Тарпеда-БелАЗ" унічыю згуляў з "Нёманам" — 2:2. Першую перамогу пад кіраўніцтвам новага трэнера Сяргея Аўчыннікава атрымала сталічнае "Дынама" — з лікам 3:1 на выездзе каманда перайграла "Віцебск" і з 11-га месца перабралася на 8-е. "Белшына" і "Днепр" разышліся ўнічыю — 2:2.

Становішча камандаў: БАТЭ — 25 ачкоў (розніца мячоў 17-4), "Тарпеда-БелАЗ" — 18 (14-12), "Нафтан" — 18 (18-10), "Шахцёр" — 18 (10-8), "Гомель" — 15 (10-7), "Нёман" — 14 (10-9), "Мінск" — 13 (12-14), "Дынама" (Мн) — 12 (8-9), "Белшына" — 12 (11-16), "Віцебск" — 11 (8-15), "Дынама" (Бр) — 11 (12-16), "Днепр" — 8 (10-20). Наступны тур пройдзе 27 мая.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 мая матчамі 11-га тура завяршыўся першы круг чэмпіянату краіны па футболе. БАТЭ ўнічыю згуляў на выездзе з "Гомелем" (0:0). На матчы быў пастаўлены чарговы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика