Са сваіх прадуктаў французскія футбалісты вязуць у Беларусь толькі сыр. 21.by

Са сваіх прадуктаў французскія футбалісты вязуць у Беларусь толькі сыр

01.06.2011 19:14 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Са сваіх прадуктаў французскія футбалісты вязуць у Беларусь толькі сыр


Увечары 1 чэрвеня ў Мінск прылятае зборная Францыі па футболе. Карэспандэнт Еўрарадыё накіраваўся ў гатэль “Еўропа”, дзе да раніцы 4 чэрвеня будуць жыць замежныя футбалісты.



Пра свой прыход не папярэджваў, таму на рэцэпцыі гатэля мне прапанавалі пачакаць чалавека, адказнага за сувязі з прэсай. Чакаць трэба было ў адміністрацыйных пакоях на 7-м паверсе. Але я вырашыў замест чакання прайсціся па калідорах гатэля і спыніў ліфт на 4-м.

На 4-м паверсе “Еўропы” падрыхтоўка нумароў да прыезду французаў ідзе поўным ходам. Падыходжу да пакоя 412, што знаходзіцца ў куце ля ліфтаў. Там працуюць двое: хлопец пыласосіць, а жанчына прыбірае ў ванным пакоі. Пакаёўка кажа, што ў гэтым нумары дакладна будуць жыць французскія футбалісты, “як і ва ўсім гатэлі”:

“Мы ў запарцы крыху. Вунь толькі людзі з нумароў выехалі, таму спяшаемся”, — кажа яна. І дадае: “Ніякіх адмысловых заняткаў з намі не праводзілі, але гатэль вельмі рыхтуецца”.

“Падрыхтоўка ў нас стандартная, хаця мы ведаем, што едуць вялікія футбольныя зоркі, імёны якіх вядомыя ў свеце. Але магу сказаць, што да кожнага нашага госця мы рыхтуемся вельмі грунтоўна", — распавялі Еўрарадыё ў адміністрацыі гатэля “Еўропа”. — Я думаю, што французская зборная будзе задаволеная, бо выкананыя ўсе іх пажаданні. Дарэчы, не магу сказаць, што спецыфічных пажаданняў было шмат”.

“Як заўжды, з кожнай дэлегацыяй вырашаюцца пытанні, датычныя харчавання”, — дадае начальнік аховы гатэля. Пасля таго як ахоўнікі пабачылі ў камеры відэаназірання, што я фатаграфую ў калідорах гатэля, я меў з імі паўгадзінную размову, вынікам якой стала выдаленне здымкаў з карткі памяці.

У адным з такіх пакояў будуць жыць французскія футбалісты.



“Яны карыстаюцца нашым рацыёнам практычна на 100%, — вярнуліся мы да абмеркавання меню французаў. — Адзінае: яны едуць са сваім кухарам. Але футбольныя каманды заўжды бяруць свайго кухара, бо, вы ж разумееце, харчаванне — гэта вельмі важна. Нашыя кухары таксама будуць працаваць, так сама, як і ён. Нават не так: нашыя будуць працаваць, а ён будзе кантраляваць.

Ёсць у рацыёне футбалістаў спецыфічныя стравы з французскай кухні. Але жабіных лапак не будзе. Пастаўкі ў нас добрыя, прадукты свежыя. Усё, што ім патрэбна для харчавання: морапрадукты, рыба, мяса, курыца — у нас ёсць у наяўнасці, і якасць іх задаволіла. Адно што — ім патрэбны быў адмысловы гатунак сыра, назву якога я ўжо не памятаю. У нас яго не было, і таму яны прывязуць яго з сабой”.

У адміністрацыі гатэля гавораць, што не праводзілі ніякай дадатковай падрыхтоўкі персаналу:

Персанал гатэля гатовы прымаць людзей з самых розных краінаў. У нас кожны размаўляе на нейкай замежнай мове. Французская мова — выбарачна, але на ангельскай размаўляюць практычна ўсе. Да таго ж, французская зборная — не першая, якую мы прымаем. У нас жылі каманды Аргентыны, Турцыі, Ізраіля, Харватыі. А яшчэ — французскі “ПСЖ”.

Такім чынам, у “Еўропе” спадзяюцца знайсці агульную мову з французамі без дадатковай падрыхтоўкі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары 1 чэрвеня ў Мінск прылятае зборная Францыі па футболе. Карэспандэнт Еўрарадыё накіраваўся ў гатэль “Еўропа”, дзе да раніцы 4 чэрвеня будуць жыць замежныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика