Не Саtаstrорhіс
07.06.2011
—
Новости Спорта
|
Каманда Францыі ў наймацнейшым складзе не здолела абыграць нашу зборную Перад матчам са зборнай Францыі, у якім, як мы ведалі, наша каманда будзе выступаць ледзь не другім складам з-за вялікай колькасці траўміраваных і дыскваліфікаваных, толькі самыя вялікія аптымісты не прадракалі нам пройгрышу з разгромным лікам. Усё было супраць нас, у тым ліку і раззлаваная зборная Францыі, якая прыехала браць рэванш за верасень-2010 і свае тры ачкі ў скарбонку на Еўра-2012. Стадыён быў амаль перапоўнены — толькі на сектарах, адведзеных для французскіх заўзятараў, былі рэдкія "праплешыны". Нягледзячы на незадаволенасць пільнасцю міліцыі падчас такіх матчаў, нашы балельшчыкі не сталі байкатаваць матч і раскупілі ўсе білеты, нават па 70 тысяч. А за два дні да матча ў такое не верыў нават аптыміст Штанге. Галоўны трэнер ушчуваў, што зараз у беларусаў іншыя праблемы, ім не да футбола... Аднак беларусы прыйшлі паглядзець на Саміра Насры і Ко. Верылі ў нашу перамогу фанаты з групы В-12. Падчас гучання "Марсельезы" фанацкі сектар разгарнуў вялізны банер з надпісам Саtаstrорhіс — тым самым, які быў загалоўкам у французскіх газетах пасля нашага сенсацыйнага выйгрышу на "Стад дэ Франс". Але падчас 20-хвіліннага камбінацыйнага футбола, з якога пачала беларуская каманда, мы спадзяваліся на лепшае, але рыхтаваліся да горшага. Франк Рыберы ("Баварыя"), Карым Бензема ("Рэал"), Самір Насры (Арсенал"), Фларан Малуда ("Чэлсі"), Эрык Абідаль ("Барселона") — французскі трэнерскі штаб выставіў каманду ў наймацнейшым складзе. Калегі дзяліліся прагнозамі: 0:2 ці 0:3? А на 20-й хвіліне падчас розыгрышу штрафнога мяч трапіў у французскія вароты ад Эрыка Абідаля. 30-тысячны стадыён зайшоўся ў экстазе! Балельшчыкі побач скандзіравалі: "Абідаль! Абідаль!" Пасля гэтага кур'ёзнага моманту з трыбун пасля нярэдка даводзілася чуць: "Аддайце мяч Абідалю! Наш хлопец". Радавацца, як вядома, наканавана было нядоўга: на 22-й хвіліне французы лік зраўнялі, падлавіўшы беларусаў на контратацы. Гол забіў Фларан Малуда. Здавалася, што ўджаленыя "трохкаляровыя" зараз "адгрузяць" нам поўную авоську, аднак ні ў другой палове першага тайма, ні ў другім адрэзку паядынка падапечныя Ларана Блана нічога сур'ёзнага паказаць не змаглі: у футбалістаў скончыўся сезон і настрой на адпачынак браў сваё. — Беларусь гуляла добра і цалкам заслужыла гэтую нічыю, — каментарый пасля матча ад трэнера "Арсенала" Арсена Венгера, які прыехаў у Мінск і каментаваў паядынак для французскага канала TF-1, цалкам адпавядае ўбачанаму на полі. Арсен Венгер хутка ўцёк ад прэсы, што не ўдалося Аляксандру Глебу. Паўабаронца на кастылях накіроўваўся на сустрэчу з трэнерам "Арсенала" і падзяліўся сваім меркаваннем: — Пасля фінальнага свістка не паверыў, што мы ўзялі ачко. Але гэта футбол, такое нярэдка здараецца. Лік абсалютна справядлівы. Мне вельмі спадабалася наша каманда, асабліва ў першым тайме. Хлопцы біліся самааддана, вельмі дысцыплінавана згулялі. Калі балельшчыкі ці прэса раскрытыкуюць матч, то мне ўвогуле будзе незразумела, што ім трэба. Мне самому хацелася выбегчы на поле і дапамагчы камандзе, перажываць на трыбуне нашмат складаней. Што магу сказаць пра французаў? Ну, не ведаю, крыху вяленькія яны былі. Так што мы набылі адно ачко, а супернік два страціў.Бернд Штанге пасля матча здзівіў: здавалася, нічыёй з Францыяй трэнер не задаволены, а, хутчэй, засмучаны: — У нас была цяжкая зыходная пазіцыя: усё было супраць нас. Але мы гэтай сітуацыяй скарысталіся: з першых хвілін пачалі атакаваць французаў. І вялі ў ліку абсалютна заслужана, але хутка атрымалі гол у адказ. У другой палове нашы фізічныя кандыцыі значна аслаблі. Але нам удалося завяршыць матч унічыю: 1:1. Французская каманда, якая выступіла ў наймацнейшым складзе, згуляла добра, але нам удалося ёй супрацьстаяць. Мы ганарымся гэтым. Але сапраўдную каштоўнасць гэты вынік набудзе, калі мы пераможам Люксембург. Мы будзем змагацца да апошняй секунды за гэты чэмпіянат Еўропы, — паабяцаў Бернд Штанге. — Мы расчараваны вынікам: мы хацелі атрымаць тры ачкі, але калі ацэньваць увесь матч, то мы не нашмат пераўзыходзілі суперніка. Атрымалася прыблізна такая ж гульня, як і ў Парыжы. Нам не хапала хуткасці, перадачы наперад.На міжнародным узроўні, калі нашмат не пераўзыходзіць суперніка, складана выйграць такі матч. Калі мы аднавілі раўнавагу, была ўпэўненасць, што зможам пераламаць ход гульні. Магчымасці былі, але мы іх не скарысталі. Брава камандзе Беларусі, — падзяліўся Ларан Блан. Сапраўды, на тварах французскіх футбалістаў, якія пакідалі поле, чытаўся сум па страчаных ачках. Не саtаstrорhіс, вядома, але непрыемна... Алена АЎЧЫННІКАВА. Фота БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каманда Францыі ў наймацнейшым складзе не здолела абыграць нашу зборную Перад матчам са зборнай Францыі, у якім, як мы ведалі, наша каманда будзе выступаць ледзь... |
|