Тур 13: тры паядынкі скончыліся разгромам
14.06.2011
—
Новости Спорта
|
У выхадныя адбыліся матчы 13-га тура чэмпіянату краіны па футболе. БАТЭ, аслаблены моладзевым чэмпіянатам Еўропы, куды з барысаўскага клуба адправілася 6 гульцоў, нягледзячы ні на што, атрымаў перамогу над "Нафтанам" на выездзе — 2:0. Галамі вызначыліся Шытаў і Радзькоў. А вось сталічнае "Дынама" справіцца з кадравымі праблемамі не здолела і на хатнім стадыёне саступіла "Мінску" — 1:2. На галы Разіна і Сашчэкі дакладным ударам адказаў Вячаслаў Глеб. "Віцебск" у гасцях у "Тарпеда" разграміў жодзінскі клуб — 3:0, "Белшына" на выездзе разграміла брэсцкае "Дынама" — 4:1. Ну а тое, што зрабіў "Шахцёр" з "Нёманам", нават не разгром, а нешта большае — 5:0. І толькі "Днепр" і "Гомель" разышліся нулявой нічыёй. Турнірнае становішча: БАТЭ — 31 ачко, "Шахцёр" — 24, "Нафтан" — 21, "Тарпеда" — 18, "Віцебск" — 17, "Мінск" — 16, "Гомель" — 16, "Дынама" (Мінск) — 15, "Белшына" — 15, "Нёман" —14, "Днепр" — 12, "Дынама" (Брэст) — 11. Алена КРАВЕЦ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя адбыліся матчы 13-га тура чэмпіянату краіны па футболе. БАТЭ, аслаблены моладзевым чэмпіянатам Еўропы, куды з барысаўскага клуба адправілася 6 гульцоў,... |
|