Улады Быдгашчы выбачаюцца перад беларускімі фанатамі. 21.by

Улады Быдгашчы выбачаюцца перад беларускімі фанатамі

28.06.2011 17:48 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Улады Быдгашчы выбачаюцца перад беларускімі фанатамі

Еўрарадыё
Намеснік мэра Быдгашчы Сэбастыян Хмара папрасіў прабачэння ў беларускіх фанатаў. Нагадаем, інцыдэнт адбыўся на баскетбольным матчы жаночых камандаў Беларусі і Літвы 25 чэрвеня. Ахова выгнала беларусаў з трыбуны за вывешаныя бел-чырвона-белыя сцягі.

Як піша інтэрнэт-выданне "Metro", польскі чыноўнік заявіў, што гэта скандал і абяцаўся дапільнаваць, каб на імпрэзах у Быдгашчы больш не здараліся такія інцыдэнты.

Мэрыя ў Быдгашчы была суарганізатарам матчу Беларусь-Літва: яна дала на гэтую імпрэзу мільён злотых (каля 350 тысяч долараў).

Паводле польскіх СМІ, праблемы з бел-чырвона-белымі сцягамі ў Польшчы для беларусаў могуць з'явіцца і на чэмпіянаце Еўропы па футболе ў 2012 годзе, калі Беларусь паспяхова пяройдзе кваліфікацыйны адбор.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намеснік мэра Быдгашчы Сэбастыян Хмара папрасіў прабачэння ў беларускіх фанатаў. Нагадаем, інцыдэнт адбыўся на баскетбольным матчы жаночых камандаў Беларусі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика