СПОРТ- ТАЙМ. 21.by

СПОРТ- ТАЙМ

09.07.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Мінск" — у 2-м раўндзе Лігі Еўропы

Футбалісты клуба "Мінск" выйшлі ў 2-і кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы.

У чацвер на "Дынама" бронзавыя прызёры чэмпіянату Беларусі-2010 выйгралі ў гасцей з бакінскага клуба "Алімпік" з лікам 2:1 — на 5-й хвіліне гульні гол забіў Яўген Лашанкоў, а праз 6 хвілін лік падвоіў Дзяніс Сашчэка. На 66-й хвіліне мінчане згулялі і за суперніка — аўтагол забіў Аляксандр Сачыўка. Першая гульня ў Баку тыдзень таму скончылася ўнічыю — 1:1. Такім чынам, па суме дзвюх сустрэч у 2-і раўнд выйшаў "Мінск", дзе сустрэнецца з турэцкім клубам "Газіанцепспар". На гэтай жа стадыі ўступіць у барацьбу салігорскі "Шахцёр", які згуляе з латвійскім "Вентспілсам". Першыя матчы беларускія клубы правядуць 14 ліпеня дома, 21 ліпеня — у гасцях.  

Юлія Несцярэнка стала віцэ-чэмпіёнкай Беларусі

Учора ў Гродне завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы, паведамляе БЕЛТА.

У спаборніцтвах жанчын на 100-метроўцы алімпійская чэмпіёнка-2004 Юлія Несцярэнка не змагла ўзяць золата, фінішаваўшы другой з вынікам 11,58 сек. Пераможцай сёлетняга першынства краіны стала мінчанка Юлія Балыкіна — 11,51 сек. У мужчын на дыстанцыі 100 м перамог Аляксандр Ліннік, які паўтарыў свой лепшы асабісты вынік — 10,40 сек. У спаборніцтвах па штурханні ядра першынствавала сярэбраны прызёр Алімпіяды-2008 Наталля Міхневіч — 19 м 05 см. У мужчын у гэтым відзе лепшым быў Павел Лыжын — 20 м 17 см. У сектары для кідання молата лепшымі былі прадстаўнікі Гродзенскай вобласці — Павел Крывіцкі (77 м 42 см) і Вольга Цандар (66 м 63 см).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Мінск" — у 2-м раўндзе Лігі Еўропы Футбалісты клуба "Мінск" выйшлі ў 2-і кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы. У чацвер на "Дынама" бронзавыя прызёры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика