СПОРТ- ТАЙМ. 21.by

СПОРТ- ТАЙМ

14.07.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не Крыкуноў, дык Знарок?

Алег Знарок, трэнер хакейнага клуба "Дынама" (Масква) пацвердзіў, што яму прапанавалі ўзначаліць нацыянальную зборную Беларусі па хакеі з шайбай.

Латвійскі спецыяліст будзе разглядаць варыянт сумяшчэння двух пастоў, але канчаткова вызначыцца напрыканцы ліпеня. Раней галоўным трэнерам прапаноўвалася стаць Уладзіміру Крыкунову, які ў 2002—2006 гадах узначальваў галоўную каманду нашай краіны, але ён адмовіўся. Месца настаўніка зборнай застаецца вакантным пасля адстаўкі Эдуарда Занкаўца, дагавор з якім не быў падоўжаны па выніках чэмпіянату свету ў Славакіі. Аднак, учора ж прыйшло паведамленне, што кіраўніцтва маскоўскага "Дынама" не згаджаецца адпускаць трэнера ў стан беларускай каманды. Пытанне застаецца адкрытым.

Запрашае Ратамка

На базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі ў пасёлку Ратамка з 13 па 17 ліпеня праходзіць этап Кубка свету Міжнароднай федэрацыі коннага спорту.

У гэты час праходзяць і міжнародныя турніры ўзроўню складанасці адной і дзвюх зорак. На этапе Кубка свету, які з'яўляецца адной са стадый адбору на Алімпіяду-2012 у Лондане, удзельнічаюць спартыўныя пары з Расіі, Румыніі і Беларусі. Прызавы фонд спаборніцтваў — 10000 еўра. У зоркавых турнірах выступяць пары з Эстоніі, Расіі, Украіны і Беларусі — усяго больш за 100 пар ва ўсіх спаборніцтвах. Як расказала дзяржтрэнер па конным спорце Наталля Юранава, на этапе Кубка ўдзельнікі пазмагаюцца за кваліфікацыйныя ачкі ў залік алімпійскага рэйтынгу, а ў турнірах узроўню адной і дзвюх зорак юніёры і юнакі паспрабуюць трапіць на чэмпіянат Еўропы 2011 года. А з 28 па 31 ліпеня ў Ратамцы пройдуць этап Кубка свету і Кубак нацый па пераадоленні перашкод.

"Манчэстэру" прапанавалі матч за мільён еўра

Прэзідэнт футбольнага клуба "Напалі" Аурэліа Дэ Лаўрэнціс заявіў, што прапанаваў чэмпіёну Англіі, фіналісту Лігі чэмпіёнаў "Манчэстэр Юнайтэд" адзін мільён еўра за правядзенне таварыскага матча.

У чэмпіянаце Італіі, які завяршыўся ў маі, неапалітанцы занялі трэцяе месца ў серыі А, атрымаўшы права выступіць у Лізе чэмпіёнаў, і Дэ Лаўрэнціс хоча павялічыць досвед выступленняў клуба супраць моцных замежных камандаў перад пачаткам еўрасезона.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не Крыкуноў, дык Знарок? Алег Знарок, трэнер хакейнага клуба "Дынама" (Масква) пацвердзіў, што яму прапанавалі ўзначаліць нацыянальную зборную Беларусі па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика