Чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ ўнічыю згуляў з паўночнаірландскім "Лінфілдам" у першым матчы другога адборачнага раўнда Лігі чэмпіёнаў.
Барысаўчане ў гасцявых паядынках у Белфасце першымі прапусцілі гол ужо на 5-й хвіліне ад нападаючага гаспадароў Фардайса. Адыграцца госці змаглі толькі на 37-й хвіліне: Рэнан Брэсан рэалізаваў пенальці, які быў назначаны за гульню рукой абаронцы. Як адзначыў галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка, яго здзівіла слабая гульня сваёй каманды. Але ён паабяцаў, што 19 ліпеня дома ў матчы ў адказ чэмпіён Беларусі выправіць свае памылкі.