Надзея апраўдала надзеі
31.08.2011
—
Новости Спорта
|
Першы беларускі медаль у Дэгу заваявала штурхальніца ядра 29 жніўня, у трэці дзень спаборніцтваў на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які праходзіць у паўднёвакарэйскім Дэгу, у беларусаў з'явіўся першы медаль. "Серабро" ў штурханні ядра заваявала Надзея Астапчук. Вынік нашай спартсменкі — 20 м 5 см. На гэты раз Надзея прайграла сваёй пастаяннай суперніцы, новазеландцы Валеры Адамс, якая ўстанавіла сусветны рэкорд — 21 м 24 см. Трэцяй у медальнай спрэчцы стала амерыканка Джыліян Камарэна-Вільямс, якая адстала ад беларускі ўсяго на 3 сантыметры. Гэта першы і пакуль адзіны медаль у нашых спартсменаў на сёлетнім планетарным першынстве. Але Надзея Астапчук сабой не да канца задаволеная: — Медаль — гэта, безумоўна, добра. Але сама я сваё выступленне ацэньваю на чацвёрку. Было складана выступаць з-за праблем з левым каленам. Спачатку нават падумвала прапусціць гэты чэмпіянат, але ўдалося пазмагацца за сярэбраны медаль, таму лічу, рашэнне прыехаць сюды было правільным. Крыху засмуцілася, але відавочна, што Валеры была зараз нашмат мацнейшай за мяне. Што было самым складаным? Прайсці кваліфікацыю. Было вельмі спякотна, ды і па беларускім часе ўсяго чатыры гадзіны раніцы. А ў фінале выступаць было нашмат камфортней. — Што падумалі, калі ў пятай спробе выйшлі на другую пазіцыю? — Я яшчэ не збіралася вешаць сабе на шыю медаль, бо і кітаянка, і амерыканка маглі прыпаднесці сюрпрыз. Калі ўбачыла, што ў шостай спробе яны нічога не паказалі, крыху расслабілася. Напэўна, дарэмна, бо магла б дабавіць сантыметраў 40-50. Але ўсё роўна мяркую, што выйграць бы не ўдалося: Адамс была нашмат мацнейшай. Алена АЎЧЫННІКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы беларускі медаль у Дэгу заваявала штурхальніца ядра 29 жніўня, у трэці дзень спаборніцтваў на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які праходзіць у...
|
|