"Металург" выйграў Кубак Беларусі, перамогшы "Юнацтва". 21.by

"Металург" выйграў Кубак Беларусі, перамогшы "Юнацтва"

06.09.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жлобінскі "Металург" абыграў мінскае "Юнацтва" ў фінале 11-га Кубка Беларусі па хакеі, які завяршыўся 3 верасня на "Мінск-Арэне". Жлобінская дружына стала пятай камандай, якая заваявала другі па значнасці трафей беларускага хакея. У асноўны час матча былі закінуты ўсяго дзве шайбы, прычым абодва галы ўмясціліся ў троххвілінны адрэзак. А овертайм працягваўся ўсяго 21 секунду: абаронца "Металурга" Андрэй Спірыдонаў скарыстаўся замяшаннем мінчан, якія былі прыціснуты да сваіх варот, і без перашкод накіраваў шайбу ў сетку.

У папярэдніх паядынках Кубка Беларусі "Металургу" дагэтуль ні разу не ўдавалася абыграць "Юнацтва". На матчы быў устаноўлены рэкорд наведвальнасці Кубка Беларусі — 10 тысяч гледачоў. Каля 2 тысяч з іх прыехала са Жлобіна, клуб выдзеліў сваім фанатам 10 аўтобусаў, а таксама дадатковы дызель-цягнік, паездка на якім была бясплатнай. Летась у фінале Кубка "Юнацтва" і "Металург" таксама сустракаліся, але тады поспех быў на баку мінчан — 4:1.

Вільямс выбіла Азаранку з US Ореn

У Вікторыі Азаранкі не атрымалася чарговая спроба заваяваць тытул на турніры Вялікага шлема. У трэцім крузе Адкрытага чэмпіянату ЗША яе спыніла Сірэна Вільямс — 6:1, 7:6. Амерыканка доўга не выступала з-за траўмы, але хапіла двух сэтаў, каб даказаць, што Вікторыі над сабой яшчэ працаваць і працаваць. Гэта сёмы па ліку матч Вільямс і Азаранкі і шостая перамога "Чорнай пантэры" — так зараз называюць Сірэну Вільямс яе прыхільнікі.

Кацярына Карстэн стала віцэ-чэмпіёнскай свету

На чэмпіянаце свету па акадэмічным веславанні, які ў выхадныя прайшоў у славенскім Блэдзе, двухразовая алімпійская чэмпіёнка і шасціразовая чэмпіёнка свету 39-гадовая Кацярына Карстэн заваявала сярэбраны медаль. Дыстанцыю 2000 м беларуска пераадолела за 7 хвілін 28,68 сек. Карстэн ішла на трэцяй пазіцыі, але на заключным адрэзку змагла абысці навазеландку Эму Твіг, якая ў выніку заняла трэцяе месца. А вось сваю даўнюю суперніцу, чэшку Мірку Кнапкаву наша веславальшчыца дагнаць на гэты раз не змагла, і тая стала чэмпіёнкай свету. Кацярына Карстэн аўтаматычна забяспечыла сабе ліцэнзію на лонданскую алімпіяду. Яшчэ ніводзін з чатырох беларускіх экіпажаў у фінал чэмпіянату свету не прабіўся.

Зборная Штанге на трэцім месцы ў групе

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе прайграла практычна вырашальны ў барацьбе за другое месца ў групе матч камандзе Босніі і Герцагавіны — 0:2 (Саліхавіч, 22, з пенальці; Медунянін, 24). Цяпер наша дружына займае трэцяе месца ў групе D, а румыны адстаюць усяго на адно ачко. 2 верасня ў нашай групе прайшлі яшчэ два паядынкі: Люксембург — Румынія — 0:2 і Албанія — Францыя — 1:2.

Праўда, тэарэтычныя шанцы на другое месца ў групе, якое дае права выхаду на чэмпіянат Еўропы, Беларусь яшчэ захоўвае. Для гэтага трэба перамагаць сёння ў выязным матчы з Босніяй і 7 кастрычніка ў Бухарэсце з Румыніяй. Таксама неабходна, каб і баснійцы ў адным з двух матчаў страцілі ачкі.

Турнірнае становішча ў групе D: Францыя — 16 ачкоў (7 матчаў; розніца мячоў 11-3), Боснія і Герцагавіна — 13 (7; 10-7), Беларусь — 12 (8; 6-4), Румынія — 11 (7; 10-6), Албанія — 8 (7; 5-8), Люксембург — 1 (8; 1-15).

"Белшына" перайграла "Гомель"

Футбалісты "Белшыны" выйгралі ў "Гомеля" з лікам 1:0 у перанесеным матчы 19-га тура чэмпіянату Беларусі. На бабруйскім стадыёне "Спартак" перамогу гаспадарам прынёс дакладны ўдар Генадзя Блізнюка, які вызначыўся на 70-й хвіліне матчу.

Алена КРАВЕЦ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жлобінскі "Металург" абыграў мінскае "Юнацтва" ў фінале 11-га Кубка Беларусі па хакеі, які завяршыўся 3 верасня на "Мінск-Арэне". Жлобінская дружына...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика