"Днепр" пазбег пройгрышу дзякуючы кур'ёзнаму голу. 21.by

"Днепр" пазбег пройгрышу дзякуючы кур'ёзнаму голу

13.09.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля паўзы, звязанай з матчамі нацыянальнай зборнай, аднавіўся чэмпіянат Беларусі па футболе. У выхадныя прайшлі чарговыя матчы ў вышэйшай лізе. Адзін з паядынкаў — паміж лідарамі чэмпіянату БАТЭ і "Шахцёрам" — быў згуляны ў пятніцу. Барысаўчане атрымалі нічыю — чацвёртую запар, але застаюцца на першым месцы з адрывам у дзевяць ачкоў. "Гомель", які ідзе на трэцім месцы, таксама згуляў унічыю з "Белшынай" — 0:0. А вось сталічнае "Дынама" на сваім полі перайграла "Віцебск" (2:0) і наблізілася да тройкі прызёраў. Цяпер усяго ачко аддзяляе падапечных Сяргея Аўчыннікава ад п'едэстала.

"Тарпеда-БелАЗ" унічыю згуляла з аўтсайдарам, магілёўскім "Дняпром" (1:1). Прычым "Днепр" забіў мяч дзякуючы галкіперу суперніка, і гэты гол, без сумнення, будзе прэтэндаваць на самы кур'ёзны ў чэмпіянаце. Тарпедаўцы выбілі мяч за бакавую, каб іх форвард мог атрымаць медыцынскую дапамогу. Пасля аднаўлення гульні "Днепр" павінен быў, згодна з правіламі Faіr Play, вярнуць мяч гасцям, што і зрабіў. Абаронца "Дняпра" Сілагайліс накіраваў мяч у бок варот, а галкіпер жодзінцаў Гамялько, няўдала падправіўшы яго рукой, адправіў ва ўласныя вароты.

Яшчэ адна каманда, якая змагаецца за права застацца ў вышэйшай лізе, брэсцкае "Дынама", разграміла "Нёман" — 3:0. "Мінск" на выездзе перайграў "Нафтан" — 3:1. Становішча камандаў: БАТЭ — 50 ачкоў, "Шахцёр" — 41, "Гомель" — 36, "Дынама" (Мн) — 35, "Тарпеда-БелАЗ" — 32, "Белшына" — 31, "Нафтан" — 30, "Мінск" — 29, "Віцебск" — 26, "Дынама" (Бр) — 26, "Нёман" — 24, "Днепр" — 21.

Наступны тур пройдзе 17-18 верасня.

Вікторыя Азаранка — трэцяя ракетка свету

Нябачаных раней вышынь дасягнула беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка.

У сусветным рэйтынгу яна паднялася з пятага на трэцяе месца. Гэта найвышэйшае дасягненне ў кар'еры беларускі, і стала яно магчымым дзякуючы суперніцам Вікі, якія няўдала выступілі на Адкрытым чэмпіянаце ЗША. Расіянка Вера Званарова, якая прайграла ў чвэрцьфінале, апусцілася з другога на чацвёртае месца, а бельгійка Кім Клійстэрс, якая на US Open сёлета не выступала, — з трэцяга на дзявятае. Сама Вікторыя на Адкрытым чэмпіянаце ЗША дайшла да трэцяга круга, у той час як летась — да другога.

Апярэджваюць беларуску датчанка Каралін Вазняцкі і расіянка Марыя Шарапава. Так што, да запаветнай мары Вікі стаць першай ракеткай засталося ўсяго два крокі.

Алена КРАВЕЦ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля паўзы, звязанай з матчамі нацыянальнай зборнай, аднавіўся чэмпіянат Беларусі па футболе. У выхадныя прайшлі чарговыя матчы ў вышэйшай лізе. Адзін з паядынкаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика