"Скураны мяч" выйгралі барысаўчане і каманда з Пружанаў
21.09.2011
—
Новости Спорта
|
Нягледзячы на тое, што спаборніцтвы дзіцячыя, не абышлося без пенальці і тэхнічных паражэнняў У Пружанах завяршыліся фіналы рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў сярэдняй і старэйшай узроставых групах. Каманда "Бярэзіна" Барысаўскага раёна Мінскай вобласці стала пераможцам у сярэдняй узроставай групе. Хлопцы-землякі чэмпіёна краіны па футболе БАТЭ атрымалі цяжкую перамогу над камандай "Вымпел" Чыгуначнага раёна Гомеля. Пасля беспаспяховых спроб забіць падчас гульні ўсё вырашыла серыя пенальці, у якой лепш выглядалі барысаўчане — 0:0 (2:1 у серыі пенальці). Матч за бронзавыя ўзнагароды таксама прайшоў ва ўпартай і не багатай на галы барацьбе. Каманда "Атлант" Міёрскага раёна Віцебскай вобласці за кошт адзінага выніковага ўдару адолела "Тарнада" з Маскоўскага раёна Мінска. У старэйшай узроставай групе перамогу атрымала мясцовая каманда "Мухавец", якая перайграла ў фінале сталічную каманду "Дзіна", што прадстаўляла Заводскі раён, — 2:1. У матчы за бронзавыя медалі паміж камандамі "Міг" (Акцябрскі раён, Магілёўская вобласць) і "Нёман" (Уздзенскі раён, Мінская вобласць) у серыі пенальці больш удачлівымі аказаліся магіляўчане — 0:0 (3:2 па пенальці). За парушэнне правілаў аб правядзенні спаборніцтваў "Скураны мяч", а менавіта за ўключэнне ў склад каманд "Надзея" і "Светлагорск" навучэнцаў аддзяленняў па футболе ДЮСШ, названым камандам былі прысуджаны судзейскай калегіяй тэхнічныя паражэнні. Па традыцыі, пераможцы і прызёры спаборніцтваў атрымалі каштоўныя падарункі і памятныя кубкі, а ўсе фіналісты — сувеніры ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Алена КРАВЕЦ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на тое, што спаборніцтвы дзіцячыя, не абышлося без пенальці і тэхнічных паражэнняў У Пружанах завяршыліся фіналы рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод...
|
|