Беларусь прымае міжнародны турнір па барацьбе з прызавым фондам у 60 тысяч долараў
26.11.2011
—
Новости Спорта
|
Сёння ў сталічным Палацы спорту пройдзе 18 міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Алега Караваева. Ужо другі год запар турнір змяніў фармат — спаборніцтвы праводзяцца "сценка на сценку". Такім чынам высвятляецца пераможца ў камандным заліку. Для гледачоў і балельшчыкаў гэта відовішчнае шоу, для барцоў — новы цікавы вопыт. Летась турнір памяці Алега Караваева ўпершыню прайшоў у такім фармаце. А першым яго пераможцам стала каманда Беларусі. Сёлета ў спаборніцтвах возьмуць удзел каманды Беларусі, (Грузіі, Казахстана, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расія, Украіны, ЗША. Сярод удзельнікаў — чэмпіёны свету і Еўропы. Напрыклад, каманду Грузіі прадставіць алімпійскі чэмпіён Квертэлі. Старшыня федэрацыі барацьбы Юрый Чыж паведаміў, што прызавы фонд турніру — 60 тысяч долараў, а расходы на яго правядзенне склалі каля 800 мільёнаў рублёў. — Я за тое, каб зноў выйграла каманда Беларусі і прызавы фонд дастаўся нашым барцам. Але ствараць нашай камандзе асаблівыя ўмовы, "працаваць" з суддзямі мы не будзем. Уся барацьба павінна ісці на спартыўным дыване, — сказаў Юрый Чыж. Алена АЎЧЫННІКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў сталічным Палацы спорту пройдзе 18 міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Алега Караваева. Ужо другі год запар турнір змяніў фармат —... |
|