СПОРТ- ТАЙМ. 21.by

СПОРТ- ТАЙМ

13.01.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Даша лётае, але мажа

Пятае месца заняла Дар'я Домрачава ў індывідуальнай гонцы на 15 км на пятым этапе Кубка свету ў Чэхіі, паказаўшы пры гэтым фантастычную хуткасць на лыжні.

15 кіламетраў з чатырма агнявымі межамі Даша прабегла за 46 хвілін і 21,6 секунды, але дапусціла 4 промахі, саступіўшы 1 хвіліну 18,3 секунды пераможцы Кайсе Мякярайнен з Фінляндыі. Фінка паднесла сабе падарунак на дзень нараджэння — у дзень гонкі ёй споўнілася 29 гадоў. Пры гэтым Домрачава была самой хуткай у гонцы, чыста па часе бегу апярэдзіўшы нават Мякярайнен на 54 секунды, аднак 2 промахі ў апошняй стральбе пазбавілі беларуску надзеі на п'едэстал. У тройку прызёраў таксама ўвайшлі шведка Хелена Экхальм і лідар сусветнага біятлону немка Магдалена Нойнер. Тры іншыя беларускі — Надзея Скардзіна, Настасся Дубарэзава і Ала Толкач — занялі адпаведна 13-е, 25-е і 76-е месцы.

Берднікава — лепшая

Міжнародная федэрацыя водных лыжаў і вейкборда вызначыла лепшых вадналыжнікаў года. Як паведамілі ў Беларускай федэрацыі вадналыжнага спорту, сярод жанчын лепшай вадналыжніцай года ў свеце названая трохкратная рэкардсменка свету і трохкратная чэмпіёнка свету 2011 года 29-гадовая Наталля Берднікава з Наваполацка.

Вырашальны бой дома

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе правяла першы матч супраць зборнай Румыніі ў кваліфікацыйным турніры чэмпіянату свету 2013 года. У Бухарэсце барацьба ішла практычна роўная, але ў выніку нашы ўсё ж прайгралі — 22:25. Другая сустрэча лідараў 7-й адборачнай групы адбудзецца ў мінскім Палацы спорту ў нядзелю, 15 студзеня. Для выхаду ў плэй-оф сусветнага першынства беларусам трэба перамагаць па суме дзвюх сустрэч.

Азаранка ў фінале

Уладальніца трэцяга месца ў сусветным жаночым тэнісе Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал турніру ў Сіднэі. У чацвёртым крузе беларуска перамагла польку Агнешку Радваньску — 1:6, 6:3, 6:2. У вырашальным матчы Віка сустрэнецца з кітаянкай На Лі, якая абгуляла ў паўфінале чэшку Петру Квітаву. Гэта будзе сёмая сустрэча тэнісістак, пакуль чатыры перамогі ў вочных гульнях на рахунку Лі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даша лётае, але мажа Пятае месца заняла Дар'я Домрачава ў індывідуальнай гонцы на 15 км на пятым этапе Кубка свету ў Чэхіі, паказаўшы пры гэтым фантастычную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика