Азаранка — упершыню ў кар'еры ў фінале Australіan Open. 21.by

Азаранка — упершыню ў кар'еры ў фінале Australіan Open

27.01.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віка згуляе супраць Шарапавай і паспрачаецца за званне першай ракеткі свету

У Мельбурне на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры выйшла ў фінал турніру Вялікага шлема. Для суверэннага беларускага спорту гэтая падзея адметная яшчэ і тым, што раней такая вяршыня нікому з нашых тэнісістак не скаралася. Праўда, у 1988 годзе мінчанка Наталля Зверава выйшла ў фінал Ралан Гарос, дзе прайграла знакамітай Штэфі Граф, але Наталля была выхаванкай яшчэ савецкай школы тэніса.

У паўфінале Вікторыя перайграла знакамітую бельгійку, экс-першую ракетку свету Кім Клійстэрс (6:4, 1:6, 6:3).

— Я быццам 100 кілаграмаў страціла. Такое адчуванне, быццам маё цела нічога не важыць! Але перамога таго каштуе. Я адчуваю неверагодны душэўны пад'ём, — падзялілася ўражаннямі пасля матча з Клійстэрс Вікторыя Азаранка. — Мне было цяжка пасля матча, але я змагла ўзяць сябе ў рукі. Гэта перамога духа. Я ганаруся тым, як я змагалася.

За ўдзел у паўфінале Australіan Open Азаранка папоўніла свой рахунак на 1 мільён 150 тысяч аўстралійскіх долараў. У фінале, які пройдзе ў суботу, яна сустрэнецца з расіянкай Марыяй Шарапавай (лік іх асабістых сустрэч нічыйны — 3:3) . І будзе прэтэндаваць не толькі на 2 мільёны 300 долараў прызавых, але і на званне першай ракеткі свету, якое страціла Каралін Вазняцкі, прайграўшы на гэтым жа турніры Клійстэрс.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віка згуляе супраць Шарапавай і паспрачаецца за званне першай ракеткі свету У Мельбурне на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика